Лі Мён Бак
Лі Мён Бак 이명박 李明博 |
|||
![]() |
|||
|
|||
---|---|---|---|
25 лютага 2008 — 25 лютага 2013 | |||
Папярэднік: | Но Му Хён | ||
Пераемнік: | Пак Кын Хэ | ||
|
|||
1 ліпеня 2002 — 30 чэрвеня 2006 | |||
Партыя: | Ханара | ||
Адукацыя: | Універсітэт Каро[d] Універсітэт Джорджа Вашынгтона[d] |
||
Дзейнасць: | бізнесмен | ||
Веравызнанне: | прэсвітэрыянства і Пратэстанцтва | ||
Нараджэнне: | 19 снежня 1941 Осака, прэфектура Осака[d], рэгіён Кансай, Японія |
||
Бацька: | Лі Чхун У | ||
Маці: | Чхэ Тхэ Вон | ||
Жонка: | Кім Юн Ок | ||
Дзеці: | 1 сын, 3 дачкі | ||
Сайт: | english.president.go.kr/main.php | ||
Аўтограф: | ![]() |
||
Узнагароды: | |||
Лі Мён Бак (19 снежня 1941, Осака, Японія) — 10-ты прэзідэнт Паўднёвай Карэі. Перад абраннем займаў пасаду мэра Сеула. З'яўляецца членам партыі Ханара.
Пачатак жыцця і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У сваёй аўтабіяграфіі "Няма такой рэчы, як міф" Мён Бак сцвярджае, што нарадзіўся ён у карэйскім у той час раёне Накакавачы-гун прэфектуры Осака, Японія (цяпер Хіраноку, горад Осака). Яго японскае імя па пасведчанні аб нараджэнні - Сыкіяма Акіхіра.
У той час яго бацька Лі Чхын У (이 층우) працаваў батраком на японскай жывёлагадоўчай ферме. Яго маці Чхэ Тхэ Уон (채 태원), прэсвітэрыянка, была хатняй гаспадыняй. У Мён Бака тры браты і тры сястры, ён нарадзіўся пятым з сямі дзяцей. Пасля Другой сусветнай вайны, у 1945 годзе сям'я вярнулася ў родны горад бацькі Похан (Кёнсанбук-до, Паўднёвая Карэя). Падчас Карэйскай вайны сям'я Лі жыла ў галечы, хаця ў Японіі бацька зарабляў досыць, каб адсылаць частку грошай дадому, а таксама запрасіць з Карэі сваіх пляменнікаў для навучання. Цяпер Мён Баку давялося, як і многім іншым дзецям, гандляваць запалкамі і рысавымі роламі ля ваенных баз.
У 1950-х гг. сярэдняя адукацыя была прывілеем. Старэйшы брат быў надзеяй сям'і, таму ў Мён Бака не было бы магчымасці працягваць навучанне, калі б не яго настаўнік, які дапамог яму атрымаць стыпендыю ў Вышэйшую Гандлёвую школу Донджы ў Похане. Там былі начныя заняткі, што дазваляла ўдзень працаваць.
Праз год пасля заканчэння школы Мён-бак паступіў у Карэйскі ўніверсітэт. У сваёй аўтабіяграфіі ён успамінае, як цяжка прыходзілася працаваць, каб жыць і вучыцца ў Сеуле.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Папярэднік: Но Му Хён |
Прэзідэнт Паўднёвай Карэі 2008—2013 |
Пераемнік: Пак Кын Хе |
|
|