Леў Іванавіч Талбузін
Леў Іванавіч Талбузін | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дызайнер, скульптар |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды |
Леў Іванавіч Талбузін (28 сакавіка 1942, п. Азінкі, Саратаўская вобласць, РСФСР) — беларускі дызайнер, скульптар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў кафедру прамысловага мастацтва ў 1970 г. Вучыўся ў І. Герасіменкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1970. Выкладчык кафедры прамысловага дызайну з 1970 года, дацэнт. Член Саюза мастакоў Беларусі з 1995 года, Саюза дызайнераў Беларусі з 1998 года[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога і медальернага мастацтва, арт-дызайну, скульптурнай пластыкі. Асноўныя работы: медалі «Мікола Гусоўскі», «Алесь Адамовіч», «Чэскі манетны двор», «Сіметрыя»; кафля для станцыі метро «Плошча Я.Коласа»; скульптурны эталон герба «Пагоня». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Літаратурным музеі М.Багдановіча[1].
- «Подых антычнасці». Кампазіцыя з 30 работ. Матэрыял: фарфор;
- «Знічкі». Рэльеф. Матэрыял: фарфор, эмаль, бісквіт;
- «Свята-Духава царква ў Мінску». Матэрыял: фарфор;
- «Ліхтары мінулага часу». Інсталяцыя;
- «Кубоід». Мобіль. Матэрыял: стальны дрот(160х160см);
- Скульптурны рэльеф «Матрыца». Матэрыял: камбінаваны (дрэва, метал, пластмаса);
- Медаль, прысвечаны 60-годдзю БелДАМ. Сумесна з Б. Баразной і Л. Баразной;
- «Дзве сіметрыі». Пластыка з модульных элементаў(80х80см);
- Плакета «Троіцкі касцёл у Ішкалдзі» (16х26см). Матэрыял: фарфор (бісквіт);
- Плакета «Адлюстраванне»(16х26см). Матэрыял: фарфор(бісквіт);
- Кампазіцыя каганцоў «Лайт-дызайн» (15 шт.). Матэрыял: фарфор;
- Медаль «Язэп Драздовіч» (дыяметр 88 мм). Матэрыял: фарфор;
- Медаль «Максім Багдановіч» (двухбаковая). Матэрыял: бронза;
- Медаль «Ігар Стравінскі» (двухбаковая). Матэрыял: бронза;
- Медаль «Мірскі замак». Матэрыял: бронза;
- Медаль «2000-годдзю хрысціянства». Матэрыял: бронза;
- Афармленне станцыі метро «Плошча Якуба Коласа», 1984 г. (у сааўтарстве).
- Распрацоўка трох апаратаў штучнага кровазвароту АШК ’’Мінск-3’’, 1972 г.;
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- «Аўтамабіль—рэч мастацкая», часопіс «Беларусь», 2004, № 7;
- «Аб творчасці», часопіс «ПРО дизайн», 2004, № 12
Зноскі
- ↑ а б ТАЛБУЗІН Л. І.(недаступная спасылка)
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Талбу́зін Леў Іванаваіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 400. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза дызайнераў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары СССР
- Скульптары Беларусі
- Дызайнеры СССР
- Дызайнеры Беларусі