Ларыса Паўлаўна Гарбачова
Ларыса Паўлаўна Гарбачова | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 красавіка 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Ларыса Паўлаўна Гарбачова (нар. 15 красавіка 1949, г. Вільнюс, ЛітССР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1971 годзе архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута па спецыяльнасці гарадское будаўніцтва (выкладчыкі Тамара Антонаўна Перасадзька, Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў, Анатоль Якаўлевіч Міцянін). У 1971—1990 гадах працавала ў праектным інстытуце «Мінскграмадзянпраект», кампаніі «Аптымальнае святло плюс». У 1997—1999 гадах займалася візуальнай інфармацыяй і вонкавай рэкламай, з 1999 года займаецца архітэктурным праектаваннем, працуе галоўным архітэктарам у праектным аддзеле ТАА «Аптымальнае святло плюс».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: ПДП Усходняга жылога раёна (1975, у сааўтарстве з А. І. Патапавай, Т. В. Мікаелян); праекты забудовы мікрараёнаў № 3, 4 па вул. Горкага (1977—1989, у сааўтарстве з А. І. Патапавай, А. М. Арцюхіным); ПДП па Хажоўскай шашы (1989, у сааўтарстве з А. М. Арцюхіным) у г. Маладзечна; жылога комплекса пасёлка Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР «Сосны» (1980, у сааўтарстве з А. І. Патапавай); ПДП жылога раёна «Планар» (1983) і праект забудовы мікрараёна «Эпас» у г. Лагойску,; ПДП г. Стоўбцы (1984, у сааўтарстве з Т. В. Мікаелян); мікрараён па вул. 17 верасня ў г. Клецку, мікрараёны ў «Крыніцы» г. Дзяржынску, «Зарэчны» у г.п. Крупкі (1988—1989) і іншыя аб’екты.
За час працы ў «Інкапраекце» былі выкананы наступныя працы: ПДП жылога раёна ў г. Геленджыку (у сааўтарстве з Т. В. Мікаелян і А. Мысавым); ПДП жылога раёна «Зарэчны» ў г. Нягань, Расія («Творчая майстэрня Вірасавай В. В.», у сааўтарстве з Т. В. Мікаелян); праекты забудовы пасёлкаў па Мінскай вобласці. Візуальная інфармацыя Чыгуначнага вакзала ў г. Мінску (у сааўтарстве з Я. Г. Гаронам); падземны грамадска-гандлёвы цэнтр з паркінгам на плошчы Незалежнасці (2003—2004, у сааўтарстве з П. Гарбачовым); гандлёвы цэнтр па вул. Арлоўскай у г. Мінску (сааўтар Д. А. Давідовіч); эскізны праект адміністрацыйнага будынка па вул. Смаленскай у г. Мінску (сааўтары Д. А. Давідовіч, К. Крышчановіч); эскізныя праекты прыпыначных пунктаў «Масюкоўшчына», «Радыятарны», «Трактарны» (2005—2006, сааўтары Д. А. Давідовіч, К. Крышчановіч); рэканструкцыя дзіцячага аздараўленчага лагера «Планета» аўтарскі калектыў: Гарбачова Л. П., Давыдавіч Д. А., Крышчановіч К. В., (2007—2008, сааўтары Д. А. Давідовіч, К. Крышчановіч, Н. Л. Максіменка); рэканструкцыя вяслярнага канала РЦАП па вяслярных відах спорту ў г. Заслаўі (2008, сааўтары Д. А. Давідовіч, Н. Л. Максіменка, А. П. Ліпніцкі); канцэпцыя развіцця тэрыторый парку высокіх тэхналогій і стварэння яго інавацыйнай інфраструктуры на землях г. Заслаўе (сааўтар Ю. Фалін); ПДП квартала жылой забудовы ў граніцах вуліц Іванаўскай, Андрэеўскай, Пуліхава, зав. Нагорнага — мясцовага праезду ў г. Мінску (2008—2009, сааўтары Н. Л. Максіменка, Ю. Фалін, дызайнер П. Гарбачоў); адміністрацыйна-вытворчы комплекс «Беркут» на тэрыторыі асобнай эканамічнай зоны тэхніка-ўкараняльнага тыпу у г. Санкт-Пецярбургу (сааўтар Д. А. Давідовіч); ПДП забудовы ў г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна (былы ваенны гарадок; сааўтары Ю. Фалін, дызайнер П. Гарбачоў).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана Дыпломам за конкурс «Жылое асяроддзе ў буйным горадзе» (1987). Лаўрэат конкурсу архітэктараў сацыялістычных краін (III прэмія, 1988).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Горбачева Лариса Павловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)