Леанід Фёдаравіч Яўменаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Л. Ф. Яўменаў)
Леанід Фёдаравіч Яўменаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 ліпеня 1932(1932-07-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 2019(2019-11-06)
Грамадзянства
Дзеці Таццяна Леанідаўна Яўменава[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Леанід Фёдаравіч Яўме́наў (22 ліпеня 1932, Чэрыкаў, Магілеўская вобласць — 6 лістапада 2019[1]) — беларускі філосаф, пісьменнік. Доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1979). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961). У 1954—1958 гг. — сакратар Мінскага гаркама камсамола. У 1961—1970 гг. — дацэнт Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1970—1971 гг. — лектар ЦК КПБ. З 1971 — міжнародны чыноўнік у дэпартаменце сацыяльных, гуманітарных навук і культуры ЮНЕСКА, з 1975 года — загадчык кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму БДУ, з 1979 — загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1982 па 1999 — загадчык аддзела навуковай інфармацыі АН БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1981 г.

Творчасць, навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў ў друку з мастацкімі творамі з 1949 года (бабруйская газета «Камуніст»). Выдаў зборнікі паэзіі «Чужая планета» (1980) і «Блізкія далі» (1983). Тэма радзімы, Беларусі, хараства роднай зямлі моцна гучаць у творах паэта. Перакладаў сучасную французскую і франкамоўную паэзію.

Аўтар навуковых прац па філасофіі, этыцы і эстэтыцы. Асобнымі выданнямі выйшлі «Філасофія антымарксізму і дыялектыка» (1981), «Антыгуманістычныя тэндэнцыі ў сучасным буржуазным мастацтве» (1983) і інш.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Тотальный кризис и права человека. Мн.: Беларускі кнiгазбор, 1996.
  • Международная идеология прав человека: проблемы — решения. Опыт философского исследования. Мн.: Бел. издат-во «Хата», 2000.
  • Канцэптуальныя асновы палітычнай філасофіі Аб’яднаных Нацый Еўропы / Леанід Фёдаравіч Яўменаў // Полымя. — 2013. — N 8. — С. 174—188

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Банько, В. К. Леанід Фёдаравіч Яўменаў / В. К. Банько // Весці НАН Беларусі. — 2002. — № 2. — С. 123—124.
  • Тузава, Т. М. Леанід Фёдаравіч Яўменаў / Т. М. Тузава, А. А. Лазаркевіч // Весці НАН Беларусі. — 2007. — № 3. — С. 12-125.
  • Яўменаў Леанід Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1). — С. 315.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]