Гранадскі ўніверсітэт
Выгляд
Гранадскі ўніверсітэт | |
---|---|
ісп.: Universidad de Granada | |
Арыгінальная назва | ісп.: Universidad de Granada |
Заснаваны | 1531 |
Студэнты | 88 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Гранада |
Сайт | ugr.es |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гранадскі ўніверсітэт (ісп.: Universidad de Granada, скар. UGR) — дзяржаўны ўніверсітэт у Гранадзе, Іспанія. Заснаваны згодна з указам папы Клімента VII у 1531 годзе на базе медрэсэ, якое існавала з 1349 года, першапачаткова меў тры факультэты: тэалогіі, мастацтва і царкоўнага права. На дадзены момант налічвае больш за 80 тыс. студэнтаў і 3641 выкладчыкаў. Адзін з самых вялікіх і прэстыжных ВНУ краіны. Навучанне вядзецца на 17 факультэтах. Акрамя Гранады ўніверсітэт мае кампусы ў Сеўце і Мелільі. З 1998 да 2001 года гісторыю славянскіх літаратур выкладаў беларускі літаратуразнавец Мікалай Мікалаевіч Хмяльніцкі.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.