ФК Барусія Дортмунд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Барусія Дортмунд
Borussia Dortmund logo.svg
Поўная назва

Ballspiel-Verein Borussia 1909 e. V. Dortmund

Заснаваны

19 снежня 1909

Горад

Дортмунд, Германія

Стадыён

Сігнал Ідуна Парк
Умяшчальнасць: 80 720

Прэзідэнт

Рэйнхард Раўбаль

Галоўны трэнер

Петэр Бос

Чэмпіянат

Бундэсліга

2016/17

03Бронзавы прызёр 3 месца

Сайт

Афіцыйны сайт

Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Барусія» (ням.: Borussia) — нямецкі футбольны клуб з горада Дортмунд. Клуб быў заснаваны ў 1909 годзе сямнаццаццю футбалістамі з Дортмунда. 8-разовы чэмпіён Германіі (у т. л. у сезонах 2010/11 і 2011/12) і чатырохразовы ўладальнік Кубка Германіі. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1997), уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1966). «Барусія» з'яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у гісторыі нямецкага футбола[1][2].

З 1974 года, Дортмунд гуляў свае хатнія матчы на «Вестфаленштадыяне». Стадыён з'яўляецца самым вялікім стадыёнам у Германіі. Чорны і жоўты з'яляюцца традыцыйнымі колерамі клуба. Клуб мае даўняе суперніцтва з суседзямі па рурскім рэгіёне клубам «Шальке 04». Матчы паміж гэтымі дзвюма клубамі маюць назва рурскае дэрбі. «Барусія» таксама мае суперніцтва з «Баварыяй», вядомае як «Класіка» (ням.: Der Klassiker)[3][4]. З пункту гледжання фінансавых прыбыткаў, клуб з Дортмунда з'яўляецца другім па велічыні спартыўным клубам у Германіі і адзінаццатым найбуйнейшым футбольным клубам у свеце, зарабіўшы ў 2012 годзе 189,1 млн еўра. Дэвізам клуба ёсць «Сапраўднае каханне» (ням.: Echte Liebe).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны 19 снежня 1909 года групай незадаволеных семінарыстаў у бары Zum Wildschütz (ням.: «У стралка дзічыны»)[5]. Прычынай іх незадаволенасці было тое, што іх настаўнік, пастар Дэвальд ненавідзеў футбол і не жадаў уключаць яго ў праграму спартыўнага гуртка. Па іншай версіі: сам пастар Дэвальд футбол не забараняў, больш за тое, заахвочваў гульню і нават купіў маладым вернікам мяч на царкоўныя грошы. Але Дэвальду не падабалася, што яго падшэфныя пасля футбольных матчаў дружнай кампаніяй накіроўваліся ў піўную. Пастар пашкадаваў, што далучыў маладых людзей да футболу, і стаў пераконваць іх вярнуцца ва ўлонне Касцёла. Частка юнакоў адраклася ад футболу, але 18 хлопцаў на чале з Францам Якабі добрай рады не прынялі. Імя «Барусія» паходзіць ад лацінскай назвы Прусіі і суседняй браварні. Спачатку каманда гуляла ў бела-блакітных паласатых кашулях з чырвонай паласой і чорных трусах. Сучасныя чорна-жоўтыя колеры з'явіліся ў годзе 1913 годзе. Першыя гады існавання каманда правяла ў акруговых лігах. У часы Першай сусветнай вайны большасць ігракоў «Барусіі» забралі ў салдаты. Вярнуліся не шматлікія і ў 1920-я гады каманду прыйшлося ствараць ці ледзь не з нуля. З суседзямі па Вестфаліі «Барусія» гуляла з пераменным поспехам, вось толькі з «Шальке 04» адносіны не складаліся. Клуб з Гельзенкірхену стала абыгрываў дортмундцаў. Тым не менш уздыму «Барусіі» ў галоўную лігу Вестфаліі ў 1936 годзе спрыяў адзін з найвялікшых ігракоў «Шальке» — Эрнст Куцора, які пачаў сваю трэнерскую дзейнасць у варожым лагеры.

Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны клуб, як і многія іншыя арганізацыі, так ці інакш, звязаныя з Трэцім Рэйхам, быў распушчаны. Таксама былі праведзены спробы аб'яднаць клуб з дзвюма іншымі: Werksportgemeinschaft Hoesch і Freier Sportverein 98, як Sportgemeinschaft Borussia von 1898, але ў выніку было абрана імя Ballspiel-Verein Borussia (BVB). Першы сур'ёзны поспех прыйшоў да клуба ў 1947 годзе, калі «Барусія» атрымала перамогу ў чэмпіянаце Вестфаліі, упершыню ва ўласнай гісторыі абыграўшы «Шальке 04». Адбылося гэтая падзея 18 мая 1947 года. Матч скончыўся з лікам 3:2. Тры галавыя перадачы ў гэтым матчы зрабіў капітан і лідар «Барусіі» Аўгуст Ленц, які гуляў яшчэ ў даваеннай камандзе. У тым жа годзе «Барусія» выйшла ў фінал Брытанскай зоны акупацыі, але прайграла там «Гамбургу» з лікам 0:1. А ў сезоне 1947/48 Барусія стала пераможцам толькі што створанай Заходняй Оберлігі[6].

Упершыню чэмпіёнам дортмундскі клуб мог стаць у 1949 годзе, але ў фінале нацыянальнай лігі «Барусія» атрымала паражэнне ў дадатковы час футбольнаму клуба «Мангейм» з лікам 3:2. У 1956 і 1957 гадах дортмундскі клуб упершыню стаў чэмпіёнам Германіі. У 1956 годзе ў фінале з лікам 4:2 быў перайграны «Карлсруэ», а ў 1957 годзе — «Гамбург» з лікам 4:1. Характэрна, што абедзве гэтыя гульні сталі пераможныіт адным і тым жа складам. Пасля гэтага «Барусія» ўпершыню прыняла ўдзел у Кубку ўладальнікаў кубкаў. Таксама, у 1957 годзе, клуб быў названы лепшым клубам года. У апошнім чэмпіянаце Германіі, які праходзіў у «старым стылі», у 1963 годзе перамогу таксама трываў клуб з Дортмунда. На еўрапейскай арэне «Барусія» дамагчыся вялікіх поспехаў не здолела, гэта значыць спачатку ў Кубку чэмпіёнаў, «Барусія» на стадыі 1/8 фіналу атрымала паражэнне ад «Манчэстэр Юнайтэд», а ў наступным годзе была слабейшая за «Мілан», але ўжо на стадыі 1/4 фіналу.

Стадыён[правіць | правіць зыходнік]

Сігнал Ідуна Парк (Вестфаленштадыян). Хатняя арэна «Барусіі»

Стадыён «Барусіі», «Вестфаленштадыян», у цяперашні час мае назву «Сігнал Ідуна Парк». Стадыён з'яўляецца найбуйнейшым стадыёнам у Германіі і шостым паводле велічыні ў Еўропе. «Вестфаленштадыян» замяніў стадыён «Ротэ Эрдэ», які знаходзіцца па суседстве[7], што было звязана з ростам папулярнасці клуба. Адбылася гэтая падзея ў 1974 годзе, асноўная доля грошай была дадзена клуба з боку адміністрацыі гораду Дортмунд, бо новы стадыён павінен быў праводзіць матчы чэмпіянату свету па футболе 1974 года.

Вестфаленштадыян зведаў некалькі рэканструкцыяў на працягу сваёй гісторыі, каб павялічыць памеры стадыёна, у тым ліку пашырэнне стадыёна да чэмпіянату свету 2006 года. У 2008 годзе на стадыёне адчыніў дзверы клубны музей. У 2011 годзе Барусія ўсталявала прыстасаванні для атрымання сонечнай энергіі на даху стадыёну дзякуючы камапніі Q-Cells[8].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на кастрычнік 2017 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Брамнікі
1 Сцяг Германіі Бр Роман Вайдэнфелер 1980
35 Сцяг Германіі Бр Дамінік Райман 1997
38 Сцяг Швейцарыі Бр Раман Бюркі 1990
Абаронцы
2 Сцяг Францыі Аб Дан-Аксель Загаду 1999
3 Сцяг Паўднёвай Карэі Аб Пак Чу Хо 1987
4 Сцяг Сербіі Аб Невен Субаціч 1988
5 Сцяг Іспаніі Аб Марк Бартра 1991
13 Сцяг Партугаліі Аб Рафаэл Герэйру 1993
15 Сцяг Германіі Аб Джэрэмі Тольян 1994
25 Сцяг Грэцыі Аб Сакратыс Папастатопулас 1988
26 Сцяг Польшчы Аб Лукаш Пішчак 1985
29 Сцяг Германіі Аб Марцэль Шмельцэр Капітан каманды 1988
36 Сцяг Турцыі Аб Эмер Топрак 1989
37 Сцяг Германіі Аб Эрык Дурм 1992
Паўабаронцы
7 Сцяг Англіі ПА Джэйдан Санча 2000
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Паўабаронцы
8 Сцяг Турцыі ПА Нуры Шахін 1988
10 Сцяг Германіі ПА Марыа Гётцэ 1992
18 Сцяг Германіі ПА Себасцьян Родэ 1990
19 Сцяг Германіі ПА Махмуд Дауд 1996
21 Сцяг Германіі ПА Андрэ Шурле 1990
22 Сцяг ЗША ПА Крысціян Пулішыч 1998
23 Сцяг Японіі ПА Сіндзі Кагава 1989
27 Сцяг Германіі ПА Гансала Кастра 1987
33 Сцяг Германіі ПА Юліян Вайгль 1995
Нападнікі
9 Сцяг Украіны Нап Андрэй Ярмоленка 1989
11 Сцяг Германіі Нап Марка Ройс 1989
14 Сцяг Швецыі Нап Александэр Ісак 1999
17 Сцяг Габона Нап П’ер-Эмерык Абамеянг 1989
20 Сцяг Германіі Нап Максіміліян Філіп 1994
34 Сцяг Даніі Нап Якаб Бруун Ларсен 1998

Рэзервовая каманда[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]