Майсей Альбертавіч Габрыловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майсей Альбертавіч Габрыловіч
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1912(1912-10-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 красавіка 1968(1968-04-08) (55 гадоў)
Месца пахавання
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гігіена
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Майсей Альбертавіч Габрыло́́віч (3 кастрычніка 1912, Рыга — 8 красавіка 1968) — вучоны ў галіне гігіены. Доктар медыцынскіх навук (1964). Прафесар (1965).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

М. А. Габрыловіч нарадзіўся ў горадзе Рыга (Латвія). У 1934 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і працаваў у ім. У 1935—1936 гг. Працаваў санітарным урачом, начальнікам акруговай малярыйнай станцыі ў Мазыры. У 1938—1941 гг. навучаўся ў аспірантуры Мінскага медыцынскага інстытута. У 1945 годзе працаваў начальнікам абсервацыйнага пункта ў горадзе Арол, у 1941—1943 гг. дзяржаўным інспектарам і загадчыкам лабараторыяй Народнага камісарыята аховы здароўя Мардоўскай АССР у Саранску. У 1943—1944 гг. асістэнт кафедры гігіены Яраслаўскага медыцынскага інстытута. У 1944 годзе дзяржаўны санітарны інспектар у Мазыры, у 1944—1947 гг. дзяржаўны інспектар Народнага камісарыята аховы здароўя БССР і на пасадзе асістэнта кафедры гігіены Мінскага медыцынскага інстытута. У 1947—1960 гг. на пасадзе намесніка дзяржаўнага інспектара Міністэрства аховы здароўя БССР і дацэнт кафедры гігіены Мінскага медыцынскага інстытута. У 1960—1968 гг. загадчык кафедрай гігіены ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, з 1963 года — дэкан тэрапеўтычнага факультэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

М. А. Габрыловічу належаць навуковыя працы па гігіене, планіроўцы сельскіх населеных пунктаў, камунальнай гаспадарцы.

Сярод апублікаванага:

  • Санітарнае добраўпарадкаванне калгасных паселішчаў БССР. — Мн., 1946.
  • Санітарная ахова глебы. — Мн., 1959.
  • Благоустройство села. — Мн., 1966.
  • Асабістая гігіена — аснова здароўя. — Мн., 1960.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]