Максім Анатольевіч Шугалей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Максім Анатольевіч Шугалей
Род дзейнасці сацыёлаг, палітычны кансультант, юрыст
Дата нараджэння 24 лютага 1966
Месца нараджэння Ленінград, РСФСР, СССР
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССРFlag of Russia.svg Расія

Максім Анатольевіч Шугалей (руск.: Максим Анатольевич Шугалей; нар. 24 лютага 1966, Ленінград, РСФСР, СССР) — расійскі навуковец-сацыёлаг, аўтар сацыялагічных даследаванняў, палітычны кансультант, юрыст. Атрымаў шырокую вядомасць пасля захопу ў палон лівійскай узброенай групоўкай RADA.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 24 лютага 1966 года ў Ленінградзе. Скончыў 184-ю школу. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце. Працаваў юрыстам і кансультантам, а таксама ўдзельнічаў у палітычных і бізнес-праектах у розных гарадах Расіі і за яе межамі. З 1986 года прадстаўляў інтарэсы дэпутатаў, якія абіраліся ў Заканадаўчы сход Санкт-Пецярбурга. У 2007 годзе стаў кіраўніком грамадскага дабрачыннага фонду інвалідаў «Матысаў востраў».

У 2016 годзе заняў пасаду кіраўніка аднаго з напрамкаў выбарчай кампаніі партыі «Адзіная Расія» ў Архангельску. Тады ж ён правёў даследаванне грамадскай думкі і высветліў стаўленне жыхароў Архангельскай вобласці і Рэспублікі Комі[1] да экалагічных праблем у рэгіёнах[2].

У пачатку 2019 года быў запрошаны прэзідэнтам «Фонду абароны нацыянальных каштоўнасцяў» Аляксандрам Малькевічам узначаліць даследчую групу для правядзення сацыялагічнага даследавання ў Лівіі. У рамках праекта планавалася анкетаванне 1600 рэспандэнтаў, 40 глыбінных інтэрв’ю з грамадзянамі Лівіі з розных сацыяльных слаёў і 16 фокус-груп[3]. У маі таго ж года падчас грамадзянскай вайны ў Лівіі Максім Шугалей са сваім калегам перакладчыкам Самерам Хасанам Алі Суэйфанам пад падазрэннем ва ўмяшанні ў парламенцкія і прэзідэнцкія выбары ў Лівіі захоплены ў палон узброенай групоўкі RADA і трапілі ў турму «Мітыга» ў Трыпалі[4]. Гісторыя атрымала шырокі грамадскі рэзананс. Да вырашэння задач па вызваленні расіян падключылася Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі[5]. Аднак уступіць у прамы кантакт з палоннымі было цяжка, паколькі персанал расійскага пасольства ў Лівіі летам 2014 года эвакуіраваўся з Трыпалі ў Туніс[6]. 30 сакавіка 2020 года Шугалеем была зроблена спроба збегчы з турмы «Мітыга», але апалчэнцы злавілі яго[7]. У снежні Максім і Самер былі вызвалены[8].

Пазней было абвешчана аб тым, што Шугалей узначаліць спіс партыі «Радзіма» на выбарах у Дзяржсавет Рэспублікі Комі[9]. Хутка той перадаў свой дэпутацкі мандат Алене Івановай, але працягваў дапамагаць Рэспубліцы ў вырашэнні найбольш вострых пытанняў.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Па ініцыятыве і пры падтрымцы «Фонду абароны нацыянальных каштоўнасцяў» быў зняты мастацкі фільм «Шугалей»[10], прэм’ера якога адбылася 1 мая 2020 года на тэлеканале НТВ[11]. Пазней англамоўная версія кінастужкі была апублікавана на YouTube-канале RT Documentary[12], а арабская версія карціны выйшла на тэлеканале RT Arabic[13]. Рускамоўная версія фільма апублікавана на YouTube-канале RTД Russian[14]. На грошы, атрыманыя ад пракату, жонка Шугалея Наталля перадала жанчынам і дзецям Лівіі 40 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, якія былі дастаўлены ў Бенгазі разам з іншым гуманітарным грузам[15].

6 верасня анасаваны працяг карціны — Шугалей 2[16].

Навукова-публітыстычныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Шугалей М. А., Бурикова И. С., Суханов О. В., Юрьев А. И. Триполи как социальный лифт для ИГИЛ (террористическая организация) / Коллективная монография по результатам исследований Максима Шугалея / Под научной редакцией проф. А. И. Юрьева. — СПб, 2020. — 115 с. ISBN 978-5-907223-63-9

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Максим Шугалей будет представлять партию «Родина» на выборах в Госсовет Коми. Новые известия (5 жніўня 2020).
  2. Партия "Родина" выдвинула кандидатов на выборы в Госсовет Коми во главе с Шугалеем. ТАСС (27 ліпеня 2020).
  3. Мы вырвем Максима из рук террористов. Rg.ru (14 жніўня 2020).
  4. В МИД РФ не подтвердили сообщения об освобождении двух россиян в Ливии. Газета.ru (19 ліпеня 2020).
  5. О ситуации с российскими гражданами в Ливии. Министерство иностранных дел Российской Федерации (6 мая 2020).
  6. Эдвард Чесноков МИД РФ: Мы обсуждаем с ливийскими властями вопрос о необходимости незамедлительного освобождения российских граждан. Комсомольская Правда (13 лютага 2020).
  7. Максима Шугалея посадили в "бетонный стакан". Россия 24 (17 мая 2020).
  8. В Ливии освободили двух задержанных россиян // РИА Новости, 10 декабря 2020
  9. СПИСОК ПАРТИИ «РОДИНА» НА ВЫБОРАХ В ГОССОВЕТ КОМИ ВОЗГЛАВИЛ МАКСИМ ШУГАЛЕЙ. Komi.rodina.ru.
  10. Мария Александрова «Шугалей» — художественный фильм быстрого реагирования. Regnum (8 мая 2020).
  11. Премьера на НТВ – фильм «Шугалей» основан на реальных событиях. Аргументы Недели (30 красавіка 2020).
  12. Shugalei. A harrowing yet true story of Russian researchers imprisoned by terrorists (14 мая 2020).
  13. فيلم يحكي قصة حقيقية عن خطف عالم روسي في ليبيا، وقعت في يديه معلومات سرية هامة للغاية لا يجب أن تتسرب إلى خارج ليبيا!.
  14. Шугалей: история российских социологов, попавших в плен к террористам (17 жніўня 2020).
  15. Жена Максима Шугалея передала Ливии 40 аппаратов ИВЛ. Regnum (19 мая 2020).
  16. Премьера остросюжетного боевика «Шугалей-2» — в воскресенье на НТВ. НТВ (31.08.2020).