Перайсці да зместу

Максім Грэк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Максім Грэк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1475
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1556
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, філосаф, багаслоў, рэлігійны пісьменнік
Мова твораў руская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Максі́м Грэк (свецкае імя — Міхаі́л Трыво́ліс, грэч. Μιχαήλ Τριβώλης; каля 1470, г. Арта, Грэцыя — 12 снежня 1555) — пісьменнік-публіцыст, перакладчык, багаслоў.

Адукацыю атрымаў у Фларэнцыі. Пастрыгся ў манахі і жыў на Афоне, адкуль у 1516 годзе па запрашэнні вялікага князя Васіля III прыбыў у Маскву для выпраўлення і перакладу грэчаскіх кніг.

За збліжэнне з царкоўнай апазіцыяй асуджаны на саборах 1525 і 1531, у 1525—51 гг. вязень манастырскіх турмаў.

Кананізаваны Рускай праваслаўнай царквою (1988).

Літаратурная спадчына Максіма Грэка — «словы», публіцыстычныя артыкулы, пропаведзі, філасофскія і багаслоўскія разважанні, пераклады. Яны вызначаюцца вобразным выкладаннем і эмацыянальнасцю стылю, іх мова кніжная, са складанымі сінтаксічнымі зваротамі.

Выступаў супраць хцівасці, бязлітаснасці і багацця царкоўных феадалаў («Аповесць страшная і варта памяці і пра дасканалае манаскае пражыванне», «Слова, якое падрабязней выкладае, з жалем, беспарадкі і бясчынствы цароў і ўлад апошняга жыція», «Размова розуму з душою», «Слова пра пакаянне» і іншыя).

Аўтар прац па фанетыцы («Пра грэчаскія галосныя і зычныя, пра склады, пра надрадковыя знакі грэчаскія і славянскія»), прасодыі («Аб прасодыі»), граматыцы. Яго праца «Тлумачэнні імёнам па алфавіце» — галоўная крыніца для больш позніх рускіх азбукоўнікаў.

Творы Максіма Грэка былі шырока вядомы на Беларусі. «Канон малебен…» уваходзіў у кнігу Фікарыя «Вертаград душэўны» (Вільня, 1620). «Слова на лацінаў» і «Пахвальнае слова да святых апосталаў Пятра і Паўла» былі выдадзены ў Магілёве (1625).

Зноскі

  • Максім Грэк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 544.
  • Иванов А. И. Литературное наследие Максима Грека. — Л., 1969.
  • Громов М. Н. Максим Грек. — М., 1983.
  • Александропулос М. Сцены из жизни Максима Грека: Пер. с греч. — М., 1983.