Максім Сяргеевіч Малюцін
Максім Сяргеевіч Малюцін | ||
Агульная інфармацыя | ||
Нарадзіўся | 16 верасня 1988 (34 гады) | |
Грамадзянства | ||
Пазіцыя | брамнік | |
Рост | 181 см | |
Вага | 78 кг | |
Клубная кар’ера* | ||
2005—2006 | ![]() | |
2006—2007 | ![]() | |
2007—2008 | ![]() | |
2007—2008 | ![]() | |
2008—2009 | ![]() | |
2009—2010 | ![]() | |
2010— | ![]() | |
![]() |
Максім Сяргеевіч Малюцін (16 верасня 1988, Яраслаўль) — беларускі хакеіст-варатар. Цяпер выступае за клуб беларускай Экстралігі «Шахцёр».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У сезоне 2005—2006 пачаў кар'еру ў клубе «Віцебск-2». У тым жа сезоне дэбютаваў у беларускай Экстралізе ў камандзе «Віцебск», за які правёў усяго 6 матчаў. Сезон 2007—2008 правёў у «Віцебск-2» у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, згуляўшы толькі адзін матч у Экстралізе за першую каманду. У сезоне 2007—2008 згуляў у Экстралізе за «Віцебск» 24 матчы. Сезон 2008—2009 правёў у Кантынентальнай хакейнай лізе за «Дынама-Мінск». У сезоне 2009—2010 выступаў за «Віцебск». 26 лютага 2010 года перайшоў у клуб «Юнацтва-Мінск».[1]
На міжнародным узроўні Малюцін гуляе за нацыянальную зборную Беларусі, у складзе якой выступаў на маладзёжным чэмпіянаце свету ў 2008 годзе. Быў выкліканы ў нацыянальную зборную для ўдзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 у Ванкуверы, але ў гульнях не ўдзельнічаў.
Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].
Зноскі
- ↑ Пераходы ў лізе. ОФІС ФХРБ (руск.)
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Максім Малюцін — статыстыка на European Hockey.Net (англ.)
- Нарадзіліся 16 верасня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Яраслаўлі
- Асобы
- Хакеісты паводле алфавіта
- Хакеісты Беларусі
- Хакейныя варатары
- Хакеісты Расіі
- Ігракі ХК Віцебск
- Ігракі ХК Юнацтва-Мінск
- Ігракі ХК Юніёр Мінск
- Ігракі ХК Шахцёр Салігорск
- Ігракі зборнай Беларусі па хакеі
- Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года