Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Маладзечна (фестываль))
Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі
Месца(ы) правядзення Маладзечна
Жанр(ы) поп, фольк, фольк-рок
Сайт festyval.by
Амфітэатр у Маладзечне

Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі — рэспубліканскі фестываль беларускай эстраднай песні і паэзіі. Праводзіцца з 1993 года штогод у г. Маладзечна Мінскай вобласці (у 1995 годзе адбыўся ў Мінску). Мае на мэце выяўленне таленавітых маладых спевакоў, кампазітараў і паэтаў. У праграмах фестывалю конкурсы маладых выканаўцаў, канцэрты сучаснай беларускай песні, поп- і рок-музыкі. Сярод удзельнікаў: Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі (дырыжор Міхаіл Фінберг), вакальна-інструментальныя, вакальныя і фальклорныя ансамблі «Песняры», «Верасы», «Сябры», «Камерата», «Карусель-2», «Бяседа», «Раство», рок-гурты «Крама», «Мроя», «Новае неба», «Палац», «ULIS» і іншыя, вядучыя выканаўцы Беларусі, у тым ліку В. Вуячыч, В. Дайнэка, Т. Раеўская, А. Ярмоленка і іншыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]