Палац (гурт)
Jump to navigation
Jump to search
Палац | |
---|---|
Гурт «Палац» (2019 г.) | |
![]() «Палац» у клубе Рэактар на «Купальскім Коле»-2010 | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | рок, фольк |
Гады | 1992 — цяпер |
Адкуль | Мінск |
Мова песень | беларуская |
Склад | Алег Хаменка, Дзмітрый Карабач, Юрась Белякоў, Андрэй Цераховіч, Сяржук Трухановіч, Дзмітрый Жыгараў, Андрэй «Рэй» Хвісевіч |
Былыя ўдзельнікі |
Дзмітрый Вайцюшкевіч[1], Юрый Выдронак |
palac.org | |
![]() |
Пала́ц — беларускі музычны гурт з Мінска, заснаваны ў 1992 годзе. У лістападзе 2000 года гурт браў удзел у першым беларускім свяце фолка «Таўкачыкі» ў Мінску[2]. Гісторыя Палаца пачалася ў 1987 годзе, калі пазнаёміліся Алег Хаменка і Юрый Выдронак. Яны вучыліся ў Мінскім інстытуце культуры (зараз — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў). У 1988 годзе да гурту далучыўся сябар Юрыя Дзмітрый Карабач. Яшчэ праз год да гурту далучыўся Юрась Белякоў. Назву «Палац» прапанаваў Алег Хаменка ў 1992-м годзе. У рэпертуар увайшлі беларускія песні, апрацаваныя ў адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі папулярнай музыкі і актыўным выкарыстаннем сэмплаў.
Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]
- Палац (1995)
- Дарожка (1997)
- Танчыць Палац (2001)
- Чужыя дзеўкі (2002)
- Кола грукатала (2012)
- Салдат-доктар (2012)
Зборнікі[правіць | правіць зыходнік]
Удзел у зборніках[правіць | правіць зыходнік]
- «Вольныя танцы: слухай сваё» (1999)
- «Вольныя танцы: альтэрнатыва by» (2001)
- «Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя» (2003)
- «Прэм'ер Тузін 2005» (2005)
- «Песні свабоды» (2006)
- «Дыхаць!» (2006)
- «Прэм'ер Тузін 2006» (2006)
Удзел у фільмах[правіць | правіць зыходнік]
- «Анастасія Слуцкая» (2003)
Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Алег Хаменка: спеў, гітара, аранжыроўка
- Дзмітрый Карабач: спеў, акардыён, ліра
- Юрась Белякоў: труба, жалейка, спеў
- Андрэй Цераховіч: ударная ўстаноўка
- Сяржук Трухановіч: гітара
- Дзмітрый Жыгараў: бас-гітара
- Андрэй «Рэй» Хвісевіч: клавішныя, дуда
- Усевалад Гроднікаў: гукарэжысёр
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Д.П. «ПАЛАЦ» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 221–222. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Зноскі
- ↑ «ПАЛАЦ» - Кто есть кто в Республике Беларусь : Who is who in Belarus(руск.)
- ↑ Алег Улевіч Трыумф беларускага фольку. Грамадства. TUT.BY. Праверана 25 кастрычніка 2011.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт гурта
- Studenty.by. Інтэрв'ю з гуртам. Гурт «Палац». Праверана 21 мая 2009.