Маладушынскае радовішча нафты
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
Выгляд
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маладушынскае радовішча нафты — радовішча нафты ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці, каля в. Маладуша. Распрацоўваецца з 1982 г. Паклады нафты плошча 8,8 км2 прымеркаваны да падсалявых адкладаў верхняга дэвону на паўночным усходзе Прыпяцкага прагіну ў межах Маладушынскай зоны падняццяў. Нафтаносны гарызонт залягае на глыбіні 3100—3550 м. Пароды-калектары — даламіты з праслоямі вапнякоў, слабагліністыя даламітызаваныя вапнякі. Нафта лёгкая, маласярністая, маласмалістая, парафінавая.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шчураў, А. П. Маладушынскае радовішча нафты / А. П. Шчураў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).— С. 556.