Мангарэва
Мангарэва (Mangareva) | |
Агульная колькасць | 2400 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Французская Палінезія |
Мова | мангарэва |
Рэлігія | хрысціянства, політэізм, культ продкаў |
Блізкія этнічныя групы | паўмоту, рапануі |
Мангарэ́ва (саманазва Mangareva) — палінезійскі народ, карэнныя насельнікі астравоў Гамб'е ў Французскай Палінезіі.
Агульная колькасць у Французскай Палінезіі - 2 400 чал.[1]
Згодна паданням саміх мангарэва, яны з'явіліся на сучаснай радзіме прыкладна ў X - XIII стст.[2] з Маркізскіх астравоў. Аднак па мове яны больш падобныя на паўмоту. Асноўнымі заняткамі здаўна з'яўляліся земляробства і рыбалоўства. Акрамя таго, мангарэва шмат гандлявалі з іншымі астравамі Палінезіі, у тым ліку з насельнікамі вострава Піткэрн, якія зніклі да канца XVIII ст.
Адзінкай традыцыйнага грамадства мангарэва была пашыраная сям'я. Некалькі сем'яў складалі жыхароў адной вёскі. Большасць насельніцтва складалі простыя абшчыннікі уруману, з якіх вылучаліся рамеснікі і заможныя прывілеяваныя людзі пакаора. Мелася спадчынная арыстакратыя (тага'іці) - правадыры (арарыкі), воіны (арэтоа), жрацы (тавура) і прадракальнікі (акарата).
Мангарэва адносна позна пачалі кантактаваць з еўрапейцамі. Брытанская экспедыцыя высадзілася на востраве Мангарэва толькі ў 1826 г. Дзякуючы гэтаму тубыльцы здолелі захаваць арыгінальную мову і культуру, у тым ліку знакамітую драўляную скульптуру, а таксама складаную міфалогію. З прыняццем хрысціянства распаўсюдзілася пісьмовасць на мясцовай мове на аснове лацінкі.
У 1881 г. землі мангарэва былі анексаваны Францыяй. Да 1930-ых гг. яны змянілі лад жыцця, пачалі займацца таварнай вытворчасцю садавіны[3]. У нашы дні важным заняткам з'яўляецца абслугоўванне турыстаў.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Судна мангарэва, 1826 г.
-
Старажытны паганскі храм, 1846 г.
-
Драўляная скульптура
-
Драўляная скульптура
Зноскі
- ↑ Mangarevan of French Polynesia
- ↑ ATHOLL ANDERSON, PATRICK V. KIRCH, MARSHALL WEISLER, CULTURAL CHRONOLOGY IN MANGAREVA(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2017. Праверана 21 снежня 2012.
- ↑ Мангарева