Ам’ен
| Горад | |||
| Ам’ен | |||
|---|---|---|---|
| фр.: Amiens | |||
|
|||
| 49°54′ пн. ш. 2°18′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Рэгіён | О-дэ-Франс | ||
| Дэпартамент | Сома | ||
| Мэр | Брыжыт Фурэ | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 33 м | ||
| Водныя аб’екты | Рака Сома | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 136 тыс. чалавек | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 80000 | ||
|
|
|||
| amiens.fr | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Ам’ен (фр.: Amiens, пікард.: Anmien) — горад на поўначы Францыі, на сямі рукавах ракі Сома. Галоўны горад гістарычнай вобласці Пікардыі. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Сома. Насельніцтва 136 тыс. жыхароў.
Эканоміка і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Як і іншыя гарады на паўночным захадзе Францыі, Ам’ен адвеку быў буйным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасці. У цяперашні час у горадзе прадстаўлены такія галіны, як машынабудаванне, лёгкая, хімічная прамысловасць. У 1970 годзе адкрыўся ўніверсітэт Пікардыі, які носіць імя знакамітага ам’енца Жуля Верна.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Ам’ен моцна пацярпеў падчас абедзвюх сусветных войнаў. Цэнтр горада з адноўленай ратушай XVII стагоддзя, царквой Сен-Жэрмен XV стагоддзя і тэатрам часоў Людовіка XVI быў адбудаваны ў пасляваенны час.
Галоўная славутасць горада — Ам’енскі сабор, здольны змясціць больш вернікаў, чым любы іншы гатычны храм Францыі. Джон Роскін назваў яго найчыстым узорам готыкі. З 1981 г. сабор знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны чалавецтва.
Зборы старажытнаегіпецкага, антычнага і заходнееўрапейскага мастацтва размешчаны ў музеі Пікардыі — адным з найбуйнейшых рэгіянальных музеяў Францыі.
-
Вайсковыя могілкі
-
Дом, у якім у 1872-1905 гг. жыў і працаваў Жуль Верн
Зноскі
- ↑ Recensement de la population 2015 — 2017.
- ↑ Populations légales 2016 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
- ↑ Populations légales 2017 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Populations légales 2019 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2020 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ Populations de référence 2022 — INSEE, 2024.
- ↑ https://www.tulsaglobalalliance.org/amiens-france
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ам’ен- Афіцыйны сайт (фр.)