Аднагадоваятравяністая расліна вышынёй 15—20 см. Корань верацёнападобнай формы. Сцябло прамастойнае, галінастае амаль ад асновы, апушанае ў вузлах і ўздутае пад імі. Лісце тройчы перыстарассечанае. Ніжняе лісце на чаранках, сцябловае — сядзячае з похвамі, укрытае раснічкамі. Кветкі белага колеру, з пяццю пялёсткамі, у 3—6-прамянёвых парасоніках на кароткіх кветаносах або амаль сядзячых. Плод — віслаплоднік даўжынёй 7—10[1] мм.
Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф, эўтроф[2]. Расце на лугах, узлесках і палянах, у разрэджаных лясах, парках і садах, агародах, на пустках, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені.