Марк Станіслававіч Смагаровіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марк Станіслававіч Смагаровіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 28 лютага 1927(1927-02-28) (92 гады)
Месца нараджэння:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды:
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Марк Станіслававіч Смагаровіч (нар. 28 лютага 1927, вёска Забалацце, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Падчас Вялікай Айчыннай вайны падлеткам пайшоў у партызанскі атрад імя Чапаева. Бацькі загінулі ў канцэнтрацыйным лагеры. У 1944 г. быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталі, знаходзіўся ў Бабруйскім доме інвалідаў (1945—1952), дзе скончыў сярэднюю школу. Некаторы час жыў у Астрашыцкім Гарадку на Міншчыне, з 1964 г. жыве ў Мінску. Член Саюза пісьменнікаў з 1955 г.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурнай працай займаецца з 1949 г. Першую кніжку вершаў «Мой таварыш» выдаў у 1955 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «На крыллях песні» (1958), «Маё выступленне» (1961), «Пачастунак» (1963), «Крокі» (1966), «Разводдзе» (вершы і паэмы, 1973), «Сплаў» (1976), «Жорны віру» (1980), «Бляск крышталю» (вершы і паэмы, 1983). Для дзяцей напісаў кніжкі паэзіі «Каля кастра» (1959), «Жураўліная труба» (1968), «Паглядае Дзіма ў неба» (1978), «Гартаванне» (1987). Сатырычныя вершы змешчаны ў калектыўным зборніку «Са свайго пункту гледжання» (з М. Макаевым, І. Шуцько, 1966).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]