Марфа Васілеўна Паўлавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марфа Васілеўна Паўлавец
Дата нараджэння 25 ліпеня 1916(1916-07-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 кастрычніка 2007(2007-10-11) (91 год)
Род дзейнасці нейрахірург
Навуковая сфера нейрахірургія
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу»
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Марфа Васілеўна Паўлавец (25 ліпеня 1916, в. Вяляцічы, Барысаўскі раён — 11 кастрычніка 2007) — беларускі нейрахірург. Доктар медыцынскіх навук (1972). Заслужаны ўрач БССР (1964)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Мінскі медыцынскі інстытут у 1939 годзе. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі[1].

З 1948 года ў Беларускім НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1962 года адначасова выкладчык Беларускага інстытута ўдасканальвання ўрачэй[1].

У 1992—1999 працавала ў Рэспубліканскім дыягнастычным цэнтры Мінска.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шматлікіх публікацый па праблемах нейрахірургіі галаўнога мозгу. Працы па пытаннях рэгенерацыі перыферычных нерваў  (руск.), дыягностыцы і лячэння пухлін спіннога мозга  (англ.) і ўнутрымазгавога кравацячэння[1].

Узнагароды і памяць[правіць | правіць зыходнік]

Баявы і працоўны шлях адзначаны многімі дзяржаўнымі і ўрадавымі ўзнагародамі, у тым ліку ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2 ступені, медалём «За адвагу». Заслужаны ўрач БССР (1964). Ганаровы грамадзянін Барысаўскага раёна (22.06.2004).

У гонар Марфы Паўлавец названа адна з вуліц Барысава[2].

Зноскі

  1. а б в г Павловец Марфа Васильевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 475. — 737 с.
  2. Их именами названы улицы Борисова (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Регенерация нерва при первичном и вторичном шве в условиях биологического тубажа различными тканями : Эксперим. исслед. : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / М. В. Павловец. ― Минск, 1959.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]