Марфа Рабкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марфа Рабкова
альтэрн.: Марыя Аляксандраўна Рабкова[1]
Род дзейнасці праваабаронца, палітычны вязень
Дата нараджэння 6 студзеня 1995(1995-01-06)[2] (28 гадоў)
Месца працы
Узнагароды і прэміі

Марфа Рабкова (нар. 6 студзеня 1995) — беларуская праваабаронца, палітычная зняволеная.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе Марфа Рабкова паступіла ў БДПУ імя Максіма Танка, але ў 2016 годзе змушана была забраць дакументы. Гэта было звязана з акцыяй каля ўніверсітэту падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года, калі Марфу затрымалі. У 2017 годзе яна спрабавала аднавіцца ў Магілёўскім універсітэце імя А. Куляшова, але беспаспяхова. У 2017 годзе паступіла ў ЕГУ на спецыяльнасць «міжнароднае права».

Каардынатарка валанцёрскай службы «Вясны». Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Марфа Рабкова збірала сведчаньні пра катаваньні і гвалт у адносінах да грамадзян.

Была затрыманая 17 верасня 2020 года, у кватэры быў праведзены ператрус. Абвінавачана ў межах крымінальнай справы па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці). 19 верасня яе перавялі з ІЧУ ў СІЗА-1 у Мінску. 23 лістапада 2020 года шэфства над палітычнай зняволенай узяла Агнешка Бругер, дэпутатка Бундэстага[3][4]. 11 лютага 2021 года Марфе Рабковай прад’явілі новыя абвінавачванні па ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варажнечы да ўлады групай нявысветленых асобаў) і ч. 2 арт. 285 КК (удзел у злачыннай арганізацыі), паводле якой ёй пагражае да 12 год пазбаўлення волі.

У падтрымку Марфы Рабковай і з патрабаваннем яе неадкладнага вызвалення выказаліся міжнародныя праваабарончыя арганізацыі: Amnesty International, Front Line Defenders  (ням.), Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (партнёрства Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў  (ням.) і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека  (балг.))[5].

Разам з арыштаванымі калегамі па «Вясне» Леанідам Судаленкам, Таццянаю Ласіцаю, Андрэем Чапюком вясной 2021 года атрымала прэмію «Чалавек чалавеку»  (англ.), узнагароду ў галіне правоў чалавека, за 2020 год[6][7].

Застаецца ў зняволенні. За гэты час ёй некалькі разоў мянялі абвінавачанне[8]. 6 верасня 2022 года быў вынесены прысуд Марфе: 15 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў, ці больш за 8 800 долараў). 28 лютага 2023 года ў Вярхоўным судзе быў вынесены канчатковы прысуд — 14 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму[9].

Зноскі

  1. https://spring96.org/be/news/108969
  2. https://prisoners.spring96.org/be/person/marfa-rabkova
  3. Bundestagsabgeordnete übernehmen Patenschaften für Marfa Rabkova, Raman Bahnavets und Stanislau Mikhailau (ням.). Libereco – Partnership for Human Rights (23 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2021. Праверана 27 ліпеня 2021.
  4. У Марфы Рабковай і яшчэ васьмі палітвязняў з’явіліся еўрапейскія «хросныя» . Новы Час (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2021. Праверана 27 ліпеня 2021.
  5. prisoners.spring96.org
  6. THE HOMO HOMINI AWARD FOR 2020 WILL BE PRESENTED TO MARFA RABKOVA, ANDREI CHAPIUK, LEANID SUDALENKA AND TATSIANA LASITSA (англ.). Чалавек у нядолі  (англ.) (27 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
  7. Belarusian Human Rights Defenders Awarded With Homo Homini Prize (англ.). naviny.by. Хартыя'97 (11 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
  8. Радыё Свабода Архівавана 29 лістапада 2021.
  9. prisoners.spring96.org

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]