Перайсці да зместу

Марцін Акімавіч Сурын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Акімавіч Сурын
Дата нараджэння 4 (17) мая 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 1963(1963-04-24) (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне чырвонаармеец
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу»

Марцін Акімавіч Су́рын[1][2] (17 мая 1908, вёска Руднае, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 24 красавіка 1963) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (24.03.1945).

М. А. Сурын нарадзіўся ў вёсцы руднае (зараз у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці). Працаваў у калгасе. На фронце з ліпеня 1941 года. Удзельнік баёў у Літве і Усходняй Прусіі. Вызначыўся пры вызваленні Літвы пры фарсіраванні рэк Нёман і Шашупэ. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў у 1945 г. З 9 жніўня па 2 верасня 1945 года на 1-м Далёкаўсходнім фронце, удзельнічаў у Харбіна-Гірынскай наступальнай аперацыі.

Пасля вайны жыў у вёсцы Каўпыніца, працаваў у калгасе «Камунар» у Крупскім раёне. Памёр 24 красавіка 1963 года. Пахаваны ў аграгарадку Нача.

  • Імем героя названыя вуліца ў аграгарадку Нача, школа ў вёсцы Латыгавічы Чашніцкага раёна

Зноскі