Марцін Кромер
Марцін Кромер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Гозій | ||||||
Пераемнік | Андраш Батары[d] | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | пісьменнік, дыпламат, гісторык, тэарэтык музыкі, каталіцкі святар, філолаг | ||||||
Нараджэнне |
1512[1][2][…] |
||||||
Смерць |
23 сакавіка 1589[1][2][4] |
||||||
![]() |
Марцін Кромер (1512 — 23 сакавіка 1589) — біскуп вармінскі. Аўтар гістарычнай працы «Аб паходжанні і дзеях палякаў» (1555).
Аб паходжанні і дзеях палякаў[правіць | правіць зыходнік]
Праца напісаная па даручэнні Жыгімонта Аўгуста.
Апісанне падзей было даведзена да пачатку княжання Жыгімонта I Старога (1506). Праца ў сваёй аснове была вельмі добрай кампіляцыяй прац Я. Длугаша і Б. Вапоўскага, апроч таго, аўтар увёў у навуковы абарот больш за 100 дакументаў, а таксама звярнуўся да самай старой польскай хронікі — Хронікі Гала Ананіма.
Кніга прызначалася для замежнага чытача, і мела задачу паказаць магутнасць Польшчы і яе гісторыі. Аўтарская канцэпцыя гісторыі мела дзяржаўны характар: у падтрымку агульнадзяржаўных інтарэсаў, супраць «правінцыяльнага сепаратызму» (літоўскага і прускага) і прывілеяў шляхты.
Спачатку праца была прынята варожа, і ў Польшчы, і асабліва ў ВКЛ (як шляхтай, так і магнацтвам), бо ўхваляла касцёл і ўладу магнацкай алігархіі, асцярожна ставілася да шырокіх шляхецкіх правоў, непрыхільна ставілася да ВКЛ. Супраць М. Кромера на сеймах 1556—1557 і 1563—1564 выступаў Мікалай Радзівіл Чорны. Але пасля Люблінскай уніі гэтыя настроі паступова зніклі, а ў 1580 сейм выказаў М. Кромеру публічную падзяку.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119056526 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Marcin Kromer // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.476
- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. С.40, 41.
- Біскупы вармінскія
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся ў 1512 годзе
- Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводстве
- Памерлі 23 сакавіка
- Памерлі ў 1589 годзе
- Памерлі ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве
- Асобы
- Гісторыкі Польшчы
- Сенатары Рэчы Паспалітай