Лідзбарк Варміньскі
| Горад | |||||
| Лідзбарк Варміньскі | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Lidzbark Warmiński | |||||
|
|||||
| 54°07′25″ пн. ш. 20°34′54″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Ваяводства | Вармінска-Мазурскае | ||||
| Павет | Лідзбаркскі | ||||
| Бурмістр | Яцак Вішнёўскі | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | XIII стагоддзе | ||||
| Плошча | 14,4 км² | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 15 877 чалавек (2017) | ||||
| Шчыльнасць | 1106,4 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 89 | ||||
| Паштовы індэкс | 11-100 | ||||
| Аўтамабільны код | NLI | ||||
| TERC | 2809011 | ||||
| Іншае | |||||
| SIMC | 0964732 | ||||
| lidzbarkwarminski.pl | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Лідзбарк Варміньскі[1] (польск.: Lidzbark Warmiński, ням.: Heilsberg) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Лідзбаркскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Мае статус гарадской гміны, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Лідзбарк Варміньскі. Займае плошчу 14,4 км². Насельніцтва 15 877 чал. (на 2017).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Старое прускае паселішча, якое ўжо ў 1240 г. было заваявана тэўтонцамі. У гэты год і з’явілася першая згадка пра Лідзбарк. Праз год тут існаваў ужо драўляны замак крыжакоў. Але ўжо ў 1242 г. пачалося паўстанне (1242—1249 гг.) прусаў супраць Тэўтонскага ордэна. Лідзбарк быў адбіты з рук крыжакоў і цалкам знішчаны. У наступным годзе горад крыжакі вярнулі. Замак быў перададзены ў 1251 г. першаму біскупу вармінскай епархіі Ансельму.
У XVII ст. Лідзбарк абараняўся ад нашэсця шведскіх войскаў. У 1703—1709 гг. горад акупавалі шведы, а ў 1703 г. кароль Швецыі Карл XII праводзіў тут зіму. У Лідзбарку было прынята рашэнне аб тым, што каралём Рэчы Паспалітай павінен стаць Станіслаў Ляшчынскі. У 1767—1795 гг. біскупам вармінскім быў Ігнацы Красіцкі. Пасля першага падзелу ў 1772 г. Вармія была ўключана ў склад Каралеўства Прусія. Біскуп і капітула страцілі сваю ўладу, край быў падзелены на акругі, а ў замку стаў размяшчацца прускі гарнізон. Пасля другога падзелу Ігнацы Красіцкі з’ехаў з Варміі, а пасля яго смерці рэзідэнцыя біскупаў была перанесена ў Ольштын, у сувязі з чым Лідзбарк павольна пачаў губляць сваё ранейшае дамінуючае становішча.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/042815609011-0964732?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 6 кастрычніка 2022.
- ↑ https://www.visaginas.lt/index.php/savivaldybe/tarptautinis-bendradarbiavimas/23