Марыа Дэль Монака
Марыа Дэль Манака Mario Del Monaco | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 1982 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
![]() |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперны спявак |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | опера |
Калектывы |
Ла Скала Ковент-Гардэн Метраполітэн Опера |
Узнагароды | |
mariodelmonaco.net | |
![]() |
Марыа Дэль Монака[4] (італ.: Mario Del Monaco; 27 ліпеня 1915, Фларэнцыя, Італія — 16 кастрычніка 1982, Местрэ, Італія) — італьянскі оперны спявак (тэнар), якога называюць адным з найбуйнейшых оперных спевакоў XX стагоддзя і апошнім тэнарам di forza.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Навучаўся спевам ў Мелокі ў Пезарскай кансерваторыі. Дэбютаваў, па розных дадзеных, у перыяд з 1939 па 1941 год. З 1943 года выступаў у «Ла Скала» (Мілан). З 1946 гады спяваў у «Ковент Гардэн» (Лондан), у 1957—1959 гадах — у «Метраполітэн Опера» (Нью-Ёрк). У 1959 годзе гастраляваў у СССР, выканаў у Вялікім тэатры партыі Хазэ ў «Кармэн», Бізэ і Каніо ў «Паяцы» Леанкавала. У 1963 годзе трапіў у аўтакатастрофу. У 1975 годзе, даўшы 11 спектакляў на працягу 20 дзён у Неапалі і Палерма, завяршыў пеўчую кар'еру. Памёр у 1982 годзе.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #124413668 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Дель Монако Марио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Марыа Дэль Монака ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.344.