Марыля Верашчака

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Марыя Верашчака)
Jump to navigation Jump to search
Марыля Верашчака
Марыянна Эва Верашчака
POL Maryla Wereszczakówna.jpg
Herb Kosciesza.jpg
Герб «Касцеша»
 
Нараджэнне 24 снежня 1799(1799-12-24)[1]
Смерць 28 снежня 1863(1863-12-28)[1] (64 гады)
Пахаванне
Род Верашчака
Бацька Антоній Верашчака[d]
Маці Францішка з Анцутаў[d]
Муж Ваўжынец Путкамер[d]
Дзеці Станіслаў Путкамер, Караліна Путкамер, Сафія Путкамер

Марыля Верашчака, Марыянна Эва Верашчака герба Касцеша (польск.: Marianna Ewa Wereszczakówna; 24 снежня 1799, Туганавічы — 28 снежня 1863) — шляхцянка, каханая Адама Міцкевіча, стрыечная сястра Ігната Дамейкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Развітанне Адама Міцкевіча з Марыляй Верашчакай. Томаш Лосік, 1889

Нарадзілася ў Туганавічах як трэцяе дзіця Антонія Верашчакі, маршалка шляхты Новагародскага павета і Францішкі (з роду Анцутаў), дачкі берасцейскага суддзі. Яе маці была цёткай Ігната Дамейкі, а таксама траюраднай сястрой Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі[2].

Ахрышчаная 1 студзеня 1800 года ў Касцёле Святой Ганны ў Варончы. Хроснымі бацькамі былі Іпаліт Дамейка, зямельны наваградскі натарыус і Ганна Верашчака, наваградская падкаморая, дапамагалі Стэфан Верашчака (муж Ганны) і Караліна Дамейка (жонка Іпаліта).

Летам 1818 альбо 1819 года Адам Міцкевіч прыехаў разам з Тамашам Занам у Туганавічы, дзе і распачалося ўзаемнае, няспраўджанае і няшчаснае каханне да Марылі Верашчакі.

На той момант Марыля Верашчака была ўжо заручоная з графам Ваўжынцам Путкамерам герба Бражаціцы, з якім пабралася шлюбам у 1821 годзе і засталася жыць у маёнтку ў Больцініках. Суседнім маёнткам у Плужынах кіраваў Міхал Верашчака, сябар Адама Міцкевіча; пасля шлюбу Марылі там засталася жыць яе маці, а Міхал прыняў Туганавічы. 1 жніўня 1821 года ў Цырыне Адам Міцкевіч, на той час настаўнік ковенскіх школаў, з графіняй Путкамер трымалі да хрышчэння Францішка Саковіча.

Адам Міцкевіч бываў у Плужынах, Туганавічах і Больцініках: у Плужынах у жніўні 1821 года з нагоды імянінаў каханай Міцкевіча паўстала балада «Свіцязянка». Марылі быў адрасаваны верш «Да М***», упамянуты ў «Баладах і рамансах» і ў IV частцы «Дзядоў».

У чэрвені 1833 года Марыля Путкамер з роду Верашчакаў з мужам Ваўжынцам былі арыштаваны за сумесную дапамогу эмісару Марселю Шыманскаму.

Магіла Марыі Верашчакі пры касцёле Св. Яна Хрысціцеля ў Беняконях

Пахаваная 29 снежня 1863 года на цвінатры пры касцёле Святога Яна Хрысціцеля ў Беняконях.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Wawrzykowska-Wierciochowa D., Adam i Maryla. Dzieje romantycznej miłości Adama Mickiewicza i Maryli Wiereszczakówny, Instytut Wyd. Zw. Zaw., Warszawa 1990 r.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Marianna Ewa (nazywana Marią lub Marylą) Puttkamerowa (z domu Wereszczaka) // маёмасць
  2. З. Ю. Юркевіч. Продкі Ігната Дамейкі па кудзелі: новыя архіўныя здабыткі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]