Свіцязянкі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Свіцязянка)

Свіцязя́нкі — міфічныя істоты возера Свіцязь у Карэліцкім раёне, адмена русалак[1].
Паводле падання, у Свіцязянак ператварыліся жанчыны горада Свіцязь, затопленага багамі па іх просьбе вадой, каб пазбегнуць зганьбавання варожым рускім войскам, што ў той час перамагло вялікага князя літоўскага Міндоўга і яго саюзніка князя Мірскага або Тугая, валадара горада Свіцязь. Сцвярджалі, што часта можна было чуць у возеры іх стогны. Уяўлялі іх у выглядзе белатварых дзяўчын з даўгімі распушчанымі валасамі. Злоўленая ў невад Свіцязянка апавядала сумную гісторыю свайго горада.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Легенды і паданні. Мн., 1983. С. 391-393
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік — Мінск: Беларусь, 2004.