Плужыны
Вёска
Плужыны
|
Плу́жыны[1] (трансліт.: Plužyny, руск.: Плужины) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца на Навагрудскім узвышшы, прыкладна за 4 км на ўсход ад возера Свіцязь, на поўдзень ад Русаціна і Лагаваткі, паміж Мірацічамі і Ятвеззю на захадзе і Дубровай і Рамейкамі на ўсходзе. На поўдзень ад Плужын знаходзяцца Саленікі і Белыя Лугі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядомы прынамсі з 1685 года як асобны маёнтак, разам з суседнім маёнткам Валеўка, належаў ваяводу берасцейскаму Стэфану Казіміру Курчу.
У XIX стагоддзі вёска і фальварак Плужыны ў маёнтку Райца Навагрудскага павета Мінскай губерні. У 1797—1898 гадах маёнткам Райца валодалі Верашчакі[2][3].
Ускосна згаданы ў баладзе Адама Міцкевіча «Свіцязь»[4]
Хто ў Навагрудскім вандруючы краі,
Прагне на ўсе падзівіцца,
Хай у Плужынскі бор завітае,
Гляне на возера Свіцязь…
У час напісання балады ўладальнікам быў Міхал Верашчака, сябар Міцкевіча і брат яго каханай Марылі.
З 1859 года фальварак належаў Садоўскім[5], у 1898 годзе фальварак і вёску разам набыў Ваўжынец Путкамер.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі — вёска, фальварак і леснічоўка Плужыны ў гміне Цырын Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года з пачаткам Другой сусветнай вайны ў складзе Беларускай ССР, з 1991 года — Беларусі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1999 год — 108 чалавек
- 2010 год — 67 чалавек
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Плужы́ны
- ↑ Род Верашчакаў .
- ↑ Н. А. Ковалевич. Усадьба в деревне Райца: история и современность .
- ↑ Свіцязь / Аўт.- Адам Міцкевіч /[1]
- ↑ Płużyny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. — S. 330.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх