Марыя Гжэгажэўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Гжэгажэўская
польск.: Maria Stefania Grzegorzewska
Імя пры нараджэнні польск.: Maria Stefania Grzegorzewska
Род дзейнасці псіхолаг, выхавальніца, выкладчыца ўніверсітэта
Дата нараджэння 18 красавіка 1888(1888-04-18)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 1967(1967-05-07)[1][2] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Order of the Builders of People's Poland камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы Odznaka tytułu honorowego „Zasłużony Nauczyciel PRL” медаль «10-годдзе Народнай Польшчы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мары́я Гжэгажэ́ўская (польск.: Maria Grzegorzewska; 18 красавіка 18887 мая 1967) — польская асветніца, якая папулярызавала ў Польшчы рух спецыяльнай педагогікі. Нарадзілася ў сям’і з Жамойці, і праз сваіх бацькоў падвергнулася моцнаму ўплыву гуманітарызма. Пасля наведвання падпольных школ, каб атрымаць адукацыю па-польску, яна працягнула адукацыю ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, а ў 1913 годзе далучылася да сваёй зямлячкі Юзэфы Ятэйкі ў Бруселі, каб навучацца на Міжнародным педалагічным факультэце. Калі навучанне ў Бельгіі перапынілася праз Першую сусветную вайну, Гжэгажэўская накіравалася ў Парыж, дзе атрымала ступень доктара навук у Сарбоне ў 1916 годзе.

Пасля стварэння Другой польскай рэспублікі ў 1918 годзе Гжэгажэўская вярнулася ў Польшчу, маючы намер стварыць праграмы, якія б адпавядалі патрэбам дзяцей-інвалідаў, і правесці адукацыйныя рэформы дзеля паляпшэння іх жыцця. У 1919 годзе яна пачала працаваць у Міністэрстве рэлігійных спраў і народнай адукацыі, стварыўшы ўстановы догляду дзецяй-інвалідаў, школы спецыяльнай педагогікі і навучальныя праграмы для настаўнікаў. Выкарыстоўваючы ўласную метадалогію, яна распрацавала навучальны план, які ў 1922 годзе быў рэалізаваны ў Дзяржаўным інстытуце спецыяльнай педагогікі. Дзяячка кіравала гэтым інстытутам ад яго заснавання па сваю смерць.

Падчас Другой сусветнай вайны Гжэгажэўская працавала медыцынскай сястрой, актыўна ўдзельнічала ў польскім руху супраціву і выкладала ў Варшаве. Далучылася да Жэготы і аказвала дапамогу яўрэям. У 1957—1960 гадах працавала штатным прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта. Яе праца ў галіне навукі і польскай сістэмы адукацыі была адзначана шматлікімі ўзнагародамі і адзнакамі.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. а б Bibliothèque nationale de France Maria Grzegorzewska // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]