Акадэмія спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай у Варшаве

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Акадэмія спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай у Варшаве
польск.: Akademia Pedagogiki Specjalnej im. Marii Grzegorzewskiej w Warszawie
Warszawa Akademia Pedagogiki Specjalnej (1).JPG
Арыгінальная назва польск.: Akademia Pedagogiki Specjalnej im. Marii Grzegorzewskiej w Warszawie
Міжнародная назва The Maria Grzegorzewska University
Заснаваны 1922
Рэарганізаваны 1970
Рэктар Барбара Марцінкоўская
Студэнты 5 000
Размяшчэнне Варшава
Юрыдычны адрас вул. Шчэнслівіцкая 40,
02-353 г. Варшава, Польшча
Сайт aps.edu.pl

Акадэмія спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай у Варшаве (польск.: Akademia Pedagogiki Specjalnej im. Marii Grzegorzewskiej w Warszawie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю з сядзібай у Варшаве.

Асноўнай мэтай навучальнай установы з'яўляецца падрыхтоўка кадраў для працы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі і спецыяльнымі патрэбамі, якім неабходны адмысловы дагляд і дапамога.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1922 годзе рашэннем Міністэрства рэлігійных культаў і народнай адукацыі ў выніку аб'яднання Дзяржаўнага фанетычнага інстытута і Дзяржаўнай семінарыі спецыяльнай педагогікі быў створаны Дзяржаўны інстытут спецыяльнай педагогікі. Дырэктарам інстытута стала Марыя Гжэгажэўская. У 1970 годзе інстытут атрымаў статус вышэйшай прафесійнай школы, а ў 1976 годзе быў ператвораны ў Вышэйшую школу спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай. У чэрвені 2000 года ўстанове была прысвоена сучасная назва - Акадэмія спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут педагогікі
  • Інстытут сацыяльнай прафілактыкі і сацыяльнай працы
  • Інстытут спецыяльнай педагогікі
  • Інстытут філасофіі і сацыялогіі
  • Інстытут дапамогі развіццю чалавека і адукацыі
  • Інстытут псіхалогіі
  • Інстытут мастацкай адукацыі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]