Марыя Емяльянаўна Юркевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марыя Емяльянаўна Юркевіч
руск.: Мария Емельяновна Юркевич
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1916(1916-06-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 1996
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна

Марыя Емяльянаўна Юркевіч (нар. 5 чэрвеня 1916, Варонічы, Цітвянская воласць, Ігуменскі павет — 1996) — Герой Сацыялістычнай Працы (1950), палявод[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў вёсцы Варонічы, зараз Пухавіцкі раён Мінская вобласць. У 1930—1941 гадах працавала паляводам у калгасе «Кастрычніцкі» Рудзенскага раёна [1].

Пасля вызвалення Рудзенска ў 1944 годзе аднаўляла разбураную калгасную гаспадарку.

З 1944 годзе — звеннявая звяна па вырошчванні тэхнічных культур у калгасе «Кастрычніцкі» Рудзенскага раёна, з 1960 года працавала ў саўгасе «Рудзенскі» Пухавіцкага раёна[1].

Працавала ў дзіцячым садку да выйсця ў 1971 годзе на пенсію.

Абіралася дэпутатам сельскага Савета дэпутатаў працаўнікоў. Была персанальным пенсіянерам саюзнага значэння. Жыла ў роднай вёсцы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1950 года за высокі ўраджай кок-сагыза[1] ўганаравана звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Юркевич Мария Емельяновна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 712. — 737 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]