Марыя Края
Марыя Края | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 24 верасня 1911[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лістапада 1999[1] (88 гадоў) |
Месца смерці |
|
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал |
Жанры | опера |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Края (алб.: Marie Kraja; 24 верасня 1911, Задар — 21 лістапада 1999 Тырана) — албанская оперная спявачка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася у 1911 годзе ў Задары у Каралеўстве Далмацыя, якое пазней увайшло ў склад Аўстра-Венгрыі у каталіцкай сям’і, якая жыла ў невялічкім албанскім раёне ў мяжы горада. З’яўлялася сваячкай Маці Тэрэзы[2][3]. Ва ўзросце шасці гадоў разам з сям’ёй пераехала на этнічную радзіму ў Албанію ў горад Шкодэр. У Албаніі яна пазнаёмілася з нацыянальнымі традыцыямі і албанскай культурай[4].
У 1930 годзе стала займацца спевамі. Музычную адукацыю яна атрымала ў Грацы (Аўстрыя), у філіяле Венскага ўніверсітэта музыкі і выканаўчага мастацтва, скончыла адукацыю ў 1934 годзе. Пасля навучання займалась выкладаннем ў сярэдняй школе ў Шкодары, затым у Педагагічным інстытуце ў Тыране. У Тыране яна стала выступаць у якасці спявачкі з піяністам Танінам Гуразіў. Края прадстаўляла Албанію на «Вечары Нацый» у Вене.
Спяванне Марыі было своеасаблівым, што было абумоўлена невялікім нямецкім уплывам на албанскую мову, што давала дакладнасць фармулёўцы тэкстаў якія яна спявала. У рэпертуары спявачкі былі традыцыйныя гарадскія албанскія песні, якія загучалі па новаму ў выкананні прафесійнай спявачкі. Яна гастралявала разам з албанскай піяністкай Лолай Г’ёка, сумесна з якой яна запісала больш за 300 песень. Нягледзячы на невысокую якасць запісу таго часу, гэтыя фанаграмы запатрабаваны да нашага часу[4].
У 1937 годзе Марыя дала канцэрт ў Бары (Італія), а ў наступным годзе яна выступіла ў Мюнхене (Германія)[5]. У 1938 годзе яна сумесна з Лолай Г’ёка і Тэфтай Ташка-Како арганізавала серыю дабрачынных канцэртаў з мэтай збору грашовых сродкаў на навучанне ў Мілане венгерскага музыканта Крыста Како. У 1939 годзе дала канцэрт у Фларэнцыі[5].
Пасля заканчэня Другой сусветнай вайны Края выкладала ў музычнай акадэміі Іардана Міша, паралельна працягваючы выступаць на опернай сцэне. У 1959 годзе стала салісткай першай албанскай оперы Mrika, кампазітара Прэнка Якава і лібрэціста Лазара Сілікі[5].
Сярод самых вядомых выступленняў спявачкі магчыма вылучыць яе выкананне ў операх Іаланта (опера)Іаланта кампазітара Пятра Чайкоўскага і Прададзеная нявеста кампазітара Бедржыха Сметаны пастаўленых у Нацыянальным тэатры оперы і балета Албаніі.
Памерла ў Тыране ў 1999 годзе. Яна была ўдастоена найвышэйшага прызнання для дзеячаў мастацтваў Албаніі — звання Народнага артыста Албаніі.
Зноскі
- ↑ а б Marie Kraja // https://pantheon.world/profile/person/Marie_Kraja Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ FBIS Daily Report: East Europe. Foreign Broadcast Information Service. 1989. p. 1. OCLC 16394067.
This morning, she paid a visit at the home of Artiste of the People Marije Kraja, a relative, as well as to the house where her mother and sister had lived for a long time. Mother Teresa then visited the No 40 Kindergarten in Tirana ...
- ↑ Gëzim Alpion (2007). Mother Teresa: Saint or Celebrity?. Routledge. p. 317. ISBN 9780203087510.
Albanian Catholic opera singer Marije Kraja, who is also known to have organized their funerals ...
- ↑ а б Eno Koço (2004). Albanian Urban Lyric Song in the 1930s. Scarecrow Press. pp. 58–61. ISBN 978-0-8108-4890-0.
- ↑ а б в Robert Elsie (24 December 2012). A Biographical Dictionary of Albanian History. I.B. Tauris. p. 256. ISBN 978-1-78076-431-3.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- M. Lalaj, Instituti Femnor «Nana Mbretneshë», Tiranë: Qendra Kombëtare e Artit dhe e Kulturës, 2013. fq. 54. ISBN 9789994351909
- David Cooper, Kevin Dawe: The Mediterranean in music: critical perspectives, common concerns, cultural differences. Scarecrow Press, 2005. ISBN 978-0-8108-5407-9
- Flori Slatina: Portrete artistesh. Tirana: Gazeta 55, 1999. (alb.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]