Марыя Уладзіміраўна Кобец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Уладзіміраўна Кобец
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1974(1974-10-19) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст, перакладчык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Марыя Уладзіміраўна Кобец (19 кастрычніка 1974, в. Валішча, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — паэт, журналіст, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася і жыве ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай  вобласці. Закончыла Пінскае медыцынскае вучылішча (1994), факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2017). Працавала загадчыкам Валішчанскага фельчарска-акушэрскага пункта (1998—2010), дырэктарам Валішчанскага сельскага Дома культуры (2010—2013).[1]

З 2013 года — рэдактар карэспандэнцкага пункта г. Пінска РУП РТЦ «Тэлерадыёкампанія „Брэст“».

Вершы друкаваліся ў перыядычных выданнях Беларусі (газеты: «Полесская правда», «Пінскі веснік», «Навіны Палесся», «Народная трыбуна» «Заря», «Краязнаўчая газета», «ЛіМ», «Звязда», «Народная газета»; часопісы: «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Гаспадыня», «Алеся»).

У перакладах асобныя творы аўтаркі друкаваліся ў Расіі, Польшчы, Сербіі, Чарнагорыі, Туркменістане.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2011 года, з 2012 — Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг
  • «Кроплі» (Мінск, «Мінкапрынт», 2011).
  • «Палыновая квецень» (Брэст, «Альтернатива», 2016).
Публікацыі ў літаратурных зборніках
  • «Я приветствую мир»: сборник поэтов-медиков Брестчины (Брест, «Брестская типография», 2012).
  • «Благословенный миг»: сборник произведений авторов Беларуси и Узбекистана, серия «Сугучча сэрцаў» (Мінск, "Выдавецкі дом «Звязда», 2013).
  • «Зорка Венера»: зборнік твораў аўтараў Беларусі (Мінск, бібліятэка часопіса «Гаспадыня», 2016).
  • «ARTE STIH»: анталогія Сусветнай паэзіі (Сербія, г. Бялград, 2016).
  • «ПРО ПОЕТ»: зборнік удзельнікаў Міжнароднага літаратурнага фестывалю ў г. Інджыа (Сербія), Інджыа, 2017 / рэдактар Міадраг Якшыч. — Бялград: Арте, 2017 (Београд: Скрипта).
  • Альманах VI Международного фестиваля славянской поэзии. ООО «МАГИ» «Из века в век», 2014, Россия, Тверь, 2014.
  • «БИТИ ИЛ’ НЕ БИТИ СТИХ ИЛИ СТАВ»: зборнік паэзіі ўдзельнікаў 51 Міжнароднай бялградскай літаратурнай сустрэчы. Выдавецтва: УКС, Француска, 7, 11000 Беоргад, 2014.
  • «Droga Franciszkа»: зборнік удзельнікаў ХХХІ Міжнароднай кан- ферэнцыі ў г. Аполе (Польшча), Кракаў, 2016. Выдавецтва і друкарня таварыства славакаў у Польшчы.
  • Альманах поэтической ассамблеи ХІ Международного фестиваля славянской поэзии «Поющие письмена». Издательство ООО «МАГИ» «Из века в век», 2017, Россия, Москва, 2017.
  • «Кроз шуму симбола». 54 Міжнародныя бялградскія паэтычныя сустрэчы ў Сербіі. Выдавецтва: УКС, Француска, 7, 11000 Беоргад, 2017-10-13.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат літаратурнага конкурсу «Галасы Берагіні» Беларускага фонду культуры (2010).

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Паэзія» (2012).

Заявіла аб сабе Марыя Кобец і як перакладчык. З арыгінальных моў вершы перакладала з сербскай, чарнагорскай, украінскай, польскай. Праз падрадкоўнікі рабіла мастацкія пераклады з азербайджанскай, дагестанскай, калмыкскай, хакаскай, туркменскай, таджыкскай, узбекскай, чачэнскай моў. Штуршком да працы такога кшталту стаў яе ўдзел у міжнародных фестывалях і форумах: фестываль славянскай паэзіі «Поющие письмена» г. Цвер (Расія, 2014), 51 Міжнародныя бялградскія сустрэчы, г. Бялград (Сербія, 2014), Міжнародны літаратурны форум у г. Аполе (Польшча, 2016), асамблея фестывалю славянскай паэзіі «Поющие письмена» (Расія, 2017), 54 Міжнародныя бялградскія сустрэчы, г. Бялград, (Сербія, 2017).

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

«Белая ваўчыца як чорны лебедзь»: аб творчасці сербскага  паэта Р. Радавіча, газета «НАРОДНАЯ ТРЫБУНА» (30.01.2015).

Пераклад вершаў дагестанскага паэта Міясата Муслімава, «ЛіМ» (25.08.2017).

«Прывітанне з Каракумскай старонкі»: «ЛіМ», 2017.

Пераклад вершаў чувашскага паэта В. Тургай, «ЛіМ» (№ 49, 08.12.2017).

Фарыд Гусейн. Вершы: Пераклады азербайджанскага аўтара з рускай мовы. Інтэрнэт-партал «Сугучча». http://sozvuchie.by/poeziya/ item/1606-faryd-gusejn-vershy.html.

Публіцыстыка[правіць | правіць зыходнік]

«Любоў і павагу настаўніцы»: газета «Пінскі веснік» (27.03.2009).

«Баба Зося»: газета «Пінскі веснік» (11.04.2009).

«Другі гатунак»: часопіс «МАЛАДОСЦЬ» (№ 4, 2013).

«Палессе самабытнае. На Піншчыне стала болей на адзін аб’ект культуры»: газета «ЛіМ» (25.11.2016).

«Тэатр — арганізм жывы, рухомы…»: «ЛіМ» (№ 10, 11.03.2016).

«Любімая з дзяцінства раёнка»: «Полесская правда» (№ 77 (12707), 24.09.2014).

«Паэтычныя сустрэчы ў Сербіі»: «Полесская правда» (№ 80 (13024), 07.10.2017).

Зноскі

  1. «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

«Славлю Родину свою»: М. Елянеўскі аб творчасці аўтара, «Полесская правда», 2010.

«Вечарына з бляскам світальных рос»: С. Лазюк аб кнізе  «Кроплі», «Полесская правда» (№ 2 (12425), 06.01.2012).

«Іскрынкі „Берасцейскага вогнішча“»: Святлана Яскевіч, «Звязда» (№ 233 (27348), 04.12.2012).

«Лунінскай восені яркія фарбы»: У. Мікалаеў аб творчасці, «Полесская правда» (№ 97 (12520), 05.12.2012).

«Нібыта да чыстай крынічкі»: Г. Мазіна, «Народная трыбуна»  (№ 50 (1140), 07.12.2012).

«Талент года»: аб творчых поспехах, «Полесская правда» (№ 103—104 (12526-12527), 29.12.2012).

«Паэзія стала часткай жыцця»: Н. Мілеўская аб жыцці і творчасці, «Полесская правда» (№ 18-19 (12545-12546), 07.03.2013).

«Сербскія сустрэчы»: Н. Мілеўская пра ўдзел у літаратурным форуме ў Сербіі, «Полесская правда» (№ 79 (12709), 01.10.2014).

«Поэтический прорыв в Европу»: В. Грышкавец пра ўдзел у літфоруме ў Сербіі, «Заря» (02.10.2014).

«Адкрыццё іншасвету»: К. Ладуцька пра ўдзел М. Кобец у літаратурным форуме ў Сербіі, «ЛіМ» (№ 9, 06.03.2015).

«Белорусская литература сегодня»: А. Карлюкевіч, часопіс «Простор» (Туркменістан) (№ 2, 2016).

«Літаратура — народная трыбуна»: Н. Мілеўская аб удзеле ў літаратурным фестывалі ў Сербіі, «Полесская правда» (22.10.2016).

«Марыя Кобец прэзентавала новы зборнік вершаў „Палыновая квецень“»: Н. Мілеўская, «Полесская правда» (09.04.2017).

«Паэзія як лад жыцця»: Т. Палхоўская аб прэзентацыі кнігі  «Палыновая квецень», «Полесская правда» (№ 52 (12996), 01.07.2017).

«Беларуская літаратура заваёўвае Балканы»: Пятро Савіч аб удзеле ў літаратурным форуме-2017 у г. Бялград (Сербія), «Радыё  Рацыя».

«Вечарына Марыі Кобец». Відэаролік аб творчасці аўтара. КУП «Тэлерадыёкампанія „Пінск“». У эфіры: 23.03.2016.

«Паэтка Марыя Кобец прэзентавала новы зборнік паэзіі». Відэаролік аб прэзентацыі кнігі «Палыновая квецень». Тэлерадыёкампанія «Варяг». У эфіры: 26.06.2017.

Праграма «Палеская скарбонка». Перадача аб жыццёвым і творчым шляху. КУП «Тэлерадыёкампанія „Пінск“». У эфіры: 28.06.2017.

«Палыновая квецень». Відэаролік аб прэзентацыі кнігі «Палыновая квецень». Тэлерадыёкампанія «Брэст». У эфіры 04.07.2017.

«Открытие поэта»: В. Грышкавец на кнігу «Кроплі», газета «Заря» (18.06.2011).

«Берасцейскае вогнішча не затухае»: Л. Яніцкая, водгук на кнігу «Кроплі», газета «Заря» (09.07.2011).

«Зямлі прыцягненне і вольнае неба»: К. Ладуцька, рэцэнзія на кнігу «Кроплі», газета «ЛіМ» (№ 27, 08.07.2011).

«Мой паратунак — слова»: В. Грышкавец на кнігу «Кроплі», часопіс «Нёман» (№ 2, 2012).

«Палітра фарбаў „Палыновай квецені“»: Н. Аляхновіч на кнігу «Палыновая квецень», «Полесская правда» (03.12.2016).

«Якія фарбы ў шчырасці?»: Н. Аляхновіч на кнігу «Палыновая квецень», «ЛіМ».

«Кроплі датклівай душы»: А. Шушко да зборніка «Кроплі» (Мінск, «Мінкапрынт», 2011). «Зярняткі ўзыходзяць…»: Алесь Карлюкевіч да кнігі «Палыновая квецень» (Брэст, «Альтернатива», 2016).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]