Мікалай Васілевіч Елянеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Васілевіч Елянеўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 красавіка 1948(1948-04-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 2013(2013-01-15) (64 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, журналіст
Мова твораў руская, беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Мікалай Васілевіч Елянеўскі (5 красавіка 1948, в. Лунін, Лунінецкі раён — 15 студзеня 2013) — празаік, журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў в. Лунін Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачага. У 1966 годзе закончыў Лунінскую сярэднюю школу, у 1969 — Мінскае вучылішча паліграфістаў № 32 па спецыяльнасці «Фатаграфія».

У час тэрміновай службы ў войску (1969—1970) паступіў на факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага вайскова-палітычнага вучылішча, якое закончыў у 1974 годзе з залатым медалём. Каля 25 гадоў служыў ва Узброеных Сілах СССР і Расіі, працуючы ў армейскім друку — у газетах Расіі, Германіі, Узбекістана. Падпалкоўнік запасу.

Друкаваўся ў беларускіх выданнях «Нёман», «Маладосць», «Беларуская думка», расійскіх «Наш современник», «Москва», «Воин России», альманаху «Братина», калектыўных зборніках. Пасля службы ў арміі працаваў рэдактарам пінскай раённай газеты «Полесская правда» (2004—2010)[1].

16 снежня 2003 года быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Расіі. У Саюз пісьменнікаў Беларусі прыняты ў 2006 годзе. Член Беларускага саюза журналістаў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг:

  • «Небесный штурмовик»: очерки, документальные повести (Пинск, «Пінская рэгіянальная друкарня», 2004).
  • «Время пастыря»: роман-хроника (Минск, «Четыре четверти», 2011).
  • «Сердцебиение»: повести, рассказы, очерки (Минск, «Четыре четверти», 2015).
  • «Мытари и фарисеи»: роман (Минск, «Четыре четверти», 2015).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе за дакументальную аповесць «Хлебный крест» і цыкл нарысаў удастоены звання лаўрэата прэміі Беларускага саюза журналістаў.

Лаўрэат конкурсу 2007 года за лепшы нарыс аб сучасніку, аб’яўленым Брэсцкім аблвыканкамам сярод журналістаў і СМІ вобласці.

Раман-хроніка «Время пастыря» прызнаны лепшым творам аб праваслаўі ў 2007 годзе і ўдастоены Дыплома І ступені Міністэрства інфармацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквы. Раман выдадзены асобнай кнігай у 2011 годзе ў серыі «Библиотека Союза писателей Беларуси».

Атрымаў дзяржаўныя ўзнагароды СССР і нагрудны знак «Отличник печати Беларуси» (2009).

Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У. Калесніка ў намінацыі «Проза» (2011).

Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу «Духоўная веліч» (2018 год) у намінацыі «Проза» (роман «Мытари и фарисеи»).

Публікацыі ў літаратурных зборніках[правіць | правіць зыходнік]

  • «Брэстчына вачыма журналістаў» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2005).
  • «Диалектика журналистской души» (Брест, «Брестская типография», 2007).
  • «Край мой заповедный». Созвучие сердец. Беларусь-Молдова: сборник произведений писателей Беларуси и Молдовы (Минск, "Выдавецкі дом «Звязда», 2013).

Зноскі

  1. «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Ещё раз о лейтенантах»: В Локун, газета «Полесская правда» (№ 26, 30.03.2005).
  • «На трывалым падмурку»: А. Крэйдзіч, «Маладосць» (№ 11, 2006).
  • «Пинщина литературная»: В. Локун, часопіс «Нёман» (№ 8, 2007).
  • «Літаратурная карта Берасцейшчыны»: навукова-папулярнае выданне (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2008).
  • «Захоўваць духоўную спадчыну і ствараць духоўную будучыню»: Т. Вайцяхоўская, газета «Лунінецкія навіны» (30.11.2011).
  • «Слово, обращённое в вечность»: Г. Тамашэвіч, «Заря» (03.05.2014).
  • «Через тернии к тиражам»: Т. Ускова, «Сельская газета» (31.01.2015).
  • «Лунінская восень Мікалая Елянеўскага»: В. Бурдыка, газета «Народная трыбуна» (№ 18, 01.05.2015).
  • «Цяплей на сэрцы і святлей наўкола ад твораў Елянеўскага Міколы…»: Т. Вайцяхоўская — прэзентацыя кніг «Сердцебиение», «Мытари и фарисеи» у Лунінецкай раённай бібліятэцы, газета «Лунінецкія навіны» (06.11.2015).
  • «Строки написанные сердцем»: Н. Урбановіч, газета «Полесская правда» (04.12.2015).
  • «Певучая память от Николая Еленевского»: Л. Квіцінская, «Лунінецкія навіны» (03.04.2015) і «Полесская правда» (08.04.2015).
  • «Такі Вялікі час»: Л. Дзікавіцкая аб рамане-хроніцы «Время пастыря», газета «Полесская правда» (09.06.2007).
  • «Мытари и фарисеи»: Ніна Аляксандрава на аднайменную кнігу, газета «Полесская правда» (15.08.2015).
  • «О людях и для людей»: Л. Ребковец, газета «Полесская правда» (22.08.2015).
  • «Радкі напісаны сэрцам»: Т. Вайцяхоўская аб кнігах «Сердцебиение» и «Мытари и фарисеи», газета «Лунінецкія навіны»  (04.09.2015).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]