Марыя Яанна Веляпольская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Яанна Веляпольская
польск.: Maria Jehanne Wielopolska
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 лютага 1882(1882-02-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1940
Грамадзянства
Бацька Antoni Colonna-Walewski[d]
Маці Sabina Korytko[d]
Муж Konrad Wielopolski[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, публіцыстка
Гады творчасці 19041940
Жанр Навела і апавяданне
Узнагароды
Medal of Independence афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы залатыя Акадэмічныя лаўры Cross of the 70th anniversary of the January Uprising
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Яанна Веляпольская (польск.: Maria Jehanne Wielopolska; 16 лютага 1885, Сухадол, Кіеўшчына, Расійская імперыя ― памерла ў 1940 альбо ў СССР, альбо ў нямецкім лагеры) ― польская пісьменніца, драматургіня, публіцыстка і літаратурная крытыца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў шляхецкай сям’і Антона Калона-Валеўскага і Сабіны Карыткі. Яна не атрымала сістэматычнай адукацыі, а самастойна авалодвала ведамі па літаратуры, філасофіі, гісторыі, рэлігіі.

У 1902 г. выйшла замуж за шляхціца Конрада Веляпольскага і пасялілася ў Львове, дзе ўдзельнічала ў мастацкім і літаратурным жыцці польскай грамадскасці, наведвала лекцыі ў Львоўскім універсітэце[2].

Была атэісткай, у палітыцы прытрымлівалася сацыялісцкай пазіцыі, што знайшло адлюстраванне ў шматлікіх артыкулах і аповесці «Крыякі», дзе крытычна ацэньвалася роля клерыкальных колаў у Студзеньскім паўстанні. Дзякуючы свайму паходжанню і творчасці атрымала мянушку «Чырвоная графіня». Другі раз выйшла замуж за Ежы Стжэмя-Яноўскага[2].

Падчас Першай сусветнай вайны працавала ў санітарнай службе Першай брыгады польскіх легіёнаў. Была інтэрнавана ў Венгрыю. Увесну 1919 г. падчас украінска-польскай барацьбы за Галічыну была арыштавана і зняволеная. Гэта паўплывала на яе крытычнае стаўленне да ўкраінцаў, адлюстраванае ва ўспамінах «Gontowszczyzna. Wspomnienia z rebelii ukraińskiej w Małopolsce Wschodniej» (1925)[2].

Пасля вайны жыла ў Познані і апублікавала шэраг твораў, якія прынеслі ёй прызнанне як пісьменніцы. У 1928 годзе пераехала ў Варшаву, развёўшыся з сваім другім мужам. Актыўна друкавалася ў варшаўскім і познаньскім друку[3].

Яна была прыхільніцай Юзафа Пілсудскага і пасля майскага замаху на яго практычна кінула пісаць і занялася палітычнай журналістыкай у падтрымку маршала. Яна славілася надзвычай вострым языком[3].

Да ўсяго сімпатызавала жаночаму руху і жаночай эмансіпацыі — вызначала сябе як феміністка. Аднойчы падчас публічнай акцыі на магіле Невядомаму салдату яна спытала: «А дзе магіла Невядомай маці, той, што нарадзіла салдата і адпусціла яго на вайну?»[4]. Пасля смерці яе часта называлі «прабабкай польскай жаночай рэвалюцыі»[5].

Загінула ў 1940 годзе пры нявысветленых абставінах. Верагодна, загінула ў савецкім ці нямецкім канцлагеры[6].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютавала ў 1904 годзе з драмай «Сцярвятнік», пастаўленай аматарскім эксперыментальным незалежным тэатрам. Пасля гэтага друкавала навелы і аповесці[7].

Асаблівую славу пісьменніцы прынесла аповесць «Крыякі» (1913). Мастацкую своеасаблівасць вызначаюць празаічныя зборнікі «Пані Эль. Сучасны цыкл» (1911), «Туркаўкі» (1915), аповесці «Фаўнесы» (1913) і «Феміна. меладраматычная аповесць» (1924). У навелах і аповесцях пісьменніца стварала «новую жанчыну»: моцную, ганарлівую, адукаваную, разняволеную, якая пачувалася на роўных з мужчынам. За свае фемінісцкія навелы была прыцягнутая да суду за парнаграфію, блюзнерства і «камуністычныя тэндэнцыі», а ў Польскім Каралеўстве быў канфіскаваны ўвесь тыраж «Пані Эль»[8].

Акрамя мастацкіх кніг у даробоку пісьменніцы ёсць кнігі дакументальныя: пра Ю. Пілсудскага «Шляхамі каменданцкіх турмаў» (1935) і «Маршал у штодзённым жыцці» (1937) і даведнік па Варшаве «Сталіца Польшчы: даведнік па экскурсіях на адзін, два і тры дні» (1939)[7].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Sęp, Warszawa 1904.
  • Pani El. Cykl nowoczesny, Kraków 1911.
  • Faunessy. Powieść dzisiejsza, Wydawnictwo Księgarni Literackiej, Kraków 1913.
  • Kryjaki, 1913.
  • Synogarlice. Nowele, Warszawa-Kraków 1915.
  • Kontryfałowe lichtarze u św. Agnieszki. Nowele, Warszawa 1922.
  • Femina. Opowieść melodramatyczna, Poznań 1924.
  • Gontowszczyzna. Wspomnienia z rebelii ukraińskiej w Małopolsce Wschodniej, Poznań 1925.
  • Danina, Przemyśl 1925.
  • Braterstwo ludów. Rzecz o dziele nieświadomości, Wydawnictwo Płomień Książnicy Naukowej w Przemyślu 1926.
  • Trzyaktowa bajka z 1001 nocy o powojennej prozie, Poznań 1927.
  • Józef Piłsudski w życiu codziennym, 1936.
  • Obyczaje towarzyskie, Lwów 1938.

Зноскі

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/maria-jehanne-wielopolska-z-domu-walewska-2v-janowska-pisarka
  2. а б в Słownik Współczesnych Pisarzy Polskich, red. E. Korzeniewska, Warszawa 1964, s. 462-465.
  3. а б Baranowska Agnieszka, Lady Paradox, w: Perły i potwory. Szkice o literaturze międzywojennej, Warszawa 1986, s. 44-71.
  4. Katarzyna Kazimirska, Maria Jehanne Wielopolska — twórczyni postaci „nowej kobiety”, 8 Marca 2022, Zwierciadlo.pl, https://zwierciadlo.pl/kultura/retro/234044,1,umberto-eco--zawsze-w-cieniu-swoich-ksiazek.read
  5. Jaworska Monika, Prababka polskiej rewolucji kobiecej — Maria Jehanne Wielopolska, w: Akant. R.10, nr 12 (2007), s. 22-23.
  6. Człowiek znika bez śladu, [w:] Herminia Naglerowa, Wspomnienia o pisarzach. Londyn. 1960,. с. 66.
  7. а б Мажец, Люцина. (2018). Марія-Йоанна Вєльопольська// Модерністки. Антологія польської жіночої прози міжвоєнного періоду/ укладачі Оля Гнатюк, Катажина Котинська, Івона Борушковська. (українською). Львів: Вид-во Старого Лева. с. 54–55.
  8. Katarzyna Kazimirska, Maria Jehanne Wielopolska — twórczyni postaci „nowej kobiety”, 8 Marca 2022, Zwierciadlo.pl, https://zwierciadlo.pl/kultura/retro/234044,1,umberto-eco--zawsze-w-cieniu-swoich-ksiazek.read

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]