Перайсці да зместу

Парнаграфія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парнаграфія
Выява
Вывучаецца ў porn studies[d]
Піктаграма
Код WordLift data.thenextweb.com/tnw/…
ACM Classification Code (2012) 10003481
Процілегла opposition to pornography[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Парнаграфія (грэч. πόρνος — распуста і грэч. γράφω — пішу, малюю, апісваю) — непасрэдны, вульгарна-натуралістычны паказ або славеснае апісанне палавых органаў і палавога акту з мэтай выклікання сексуальнага ўзбуджэння. На працягу гісторыі, падвяргалася забаронам з боку дзяржаўных і царкоўных уладаў, падвяргацца заканадаўчым абмежаванням і сёння.

Сваім паходжаннем, паняцце абавязана з’яўленню ў XVIII ст. у Францыі кнігі Рэціў дэ ла Брэтона «Порнаграф, або Разважанне прыстойнага чалавека аб праўдзівай амаральнасці прастытуцыі». У кнізе разглядаліся сферы жыццядзейнасці чалавека, якія традыцыйна лічыліся ў грамадстве непрыстойнымі, з прычыны чаго яе назва стала намінальным паняццем непрыстойнасці, звязанай з сексуальнасцю.

Не кожная выява аголенай натуры класіфікуецца як парнаграфія.

Адрозненні ад эротыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Часта адрозніваюць парнаграфію (гэта значыць вульгарнае адлюстраванне сексуальных тэм) і эротыку (мастацкае адлюстраванне). Аднак, агульнапрынятага размежавання паміж гэтымі паняццямі няма. Такое размежаванне залежыць ад развіцця культуры, мясцовых законаў і традыцый, рэлігіі. Звычайна тлумачаць, што парнаграфія, у адрозненне ад эротыкі, канцэнтруецца на паказе фізіялагічных асаблівасцей палавога акту і фізічных формаў чалавечай сексуальнасці. У якасці адметнай рысы парнаграфіі часта называюць выяву эрэгіраваннага пеніса і адчыненай вагіны.

Эротыка, у сваю чаргу, надае найбольшую ўвагу пачуццёвым аспектам міжчалавечых узаемаадносін, выкарыстоўваючы палавы акт як сродак паказу эстэтыкі чалавечага цела ў спалучэнні з душэўнымі перажываннямі дзейсных асоб.

Існуе і пункт гледжання, паводле якога ніякай істотнай розніцы паміж эротыкай і парнаграфіяй няма, эротыка з’яўляецца толькі адной з разнавіднасцей парнаграфіі.

Адрозненні ад выяў аголенай натуры ў мастацтве

[правіць | правіць зыходнік]

Аголеная натура ў творах мастацтва звычайна не адносяць ні да парнаграфіі, ні да эротыкі.

Адрозненні ад нудызму

[правіць | правіць зыходнік]

Нудызм таксама звычайна не адносяць да парнаграфіі.

Адрозненні ад графічных апісанняў у рэлігійных тэкстах

[правіць | правіць зыходнік]

Хоць рэлігійныя арганізацыі звычайна выступаюць супраць парнаграфіі, графічныя апісанні часта сустракаюцца ў рэлігійных тэкстах.

Адрозненні ад выяў палавых органаў у навуковым кантэксце

[правіць | правіць зыходнік]

Паказ палавых органаў і палавога акту ў навуковым кантэксце не з’яўляецца парнаграфіяй, бо ў гэтым выпадку мэтай з’яўляецца не сексуальнае ўзбуджэнне аўдыторыі, а праясненне асаблівасцей анатоміі, фізіялогіі і псіхалогіі чалавека.

Багі Юпітэр і Юнона (1557—1602)

Парнаграфічны паказ палавога акту і палавых органаў не з’яўляецца вынаходніцтвам сучаснасці.

На фрэсках старажытнага Рыму і антычных вазах можна ўбачыць падобныя матывы. Аналагічныя малюнкі знаходзяць на кераміцы ў Перу.

Пачынаючы з эпохі Адраджэння і да XVIII ст. атрымалі распаўсюджванне «парнаграфічныя» гравюры.

Са з’яўленнем фатаграфіі ў XIX ст. і кінематаграфіі ў XX ст. парнаграфічны паказ сексуальнасці атрымаў новы віток развіцця.

Класіфікацыя парнаграфіі

[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад мэты, прыводзяць розныя класіфікацыі тыпаў парнаграфічных матэрыялаў. У якасці найбольш агульнай і не выклікаючай істотных нараканняў, выкарыстоўваецца ніжэй згаданы падзел парнаграфіі на: лёгкае порна, уласна порна, жорсткае порна.

Лёгкім (мяккім, софт- ад англ.: soft-) порна называюць такі від парнаграфічнай прадукцыі, дзе няма дэталёвага паказу палавых органаў. У кінафільмах, якія адносяцца да лёгкага порна, як правіла больш-менш асэнсаваны сюжэт, у якім палавы акт займае значнае, але не заўсёды галоўнае месца. Зыходзячы з вышэйказага, цяжка аддзяліць лёгкага порна ад эротыкі.

Як асобны від лёгкага порна вылучаюць г.зв. «секс-фільмы», дзе сексуальным сцэнам аддаецца вялікая частка сюжэту. Тым не менш, палавы акт у такіх фільмах сімулюецца. Паказу эрэгіраваннага пеніса і адчыненай вагіны няма.

Уласнае порна — від парнаграфічнай прадукцыі, які ўяўляе сабой палавы акт без якой-небудзь цэнзуры з боку аўтараў. Сюжэт парнафільмаў, як правіла, абмяжоўваецца кароткімі ўступамі перад сексуальнымі сцэнамі або адсутнічае наогул. У якасці аб’ектаў порна выступаюць вагінальны, аральны і анальны секс. Характэрнай асаблівасцю порна з’яўляецца абавязковае ўказанне на рэальнасць палавога акту пасродкам эякуляцыі, якая можа быць накіраваная ў твар, рот, вагіну, анус або проста на цела актрысы. Як варыянт магчымая эякуляцыя непасрэдна ў вагіну або анус з наступным «выдушваннем» спермы. У порна прадстаўлены гетэрасексуальны або гомасексуальны/лесбійскі секс.

Жорсткае порна

[правіць | правіць зыходнік]

Жорсткім, цвёрдым або хард- (англ.: hard-) порна называюць такі від парнаграфічнай прадукцыі, у якім прадстаўленыя наступныя формы сексуальных адносін:

Некаторыя даследчыкі адносяць да цяжкага порна таксама мужчынскія гомасексуальныя адносіны і анальныя гетэрасексуальныя зносіны, у якіх мужчына знаходзіцца ў пасіўнай ролі.

У супрацьлегласць да звычайнага, у жорсткім порна эякуляцыя можа адбывацца таксама і ў адчыненыя вочы, адтуліны носу і вушныя ракавіны.[крыніца?]

Нелегальнае порна

[правіць | правіць зыходнік]

Нелегальным (англ.: illegal) порна лічыцца прадукцыя парнаграфічнага характару наступных катэгорый:

  • секс з жывёламі, заафілія
  • секс з асобамі, не дасягнулымі паўналецця, у тым ліку з дзецьмі (CP, child-porn)
  • секс з трупамі, некрафілія

Нелегальнае порна заканадаўча забароненае ў абсалютнай большасці краін свету і пераследуецца, у тым ліку Інтэрполам.

Парнаграфія і закон

[правіць | правіць зыходнік]
  • У большасці заходніх краін лёгкая парнаграфія легалізаваная і дазволеная да прагляду асобамі, якім на момант прагляду споўнілася 16 гадоў. Да ліку краін, дзе парнаграфія афіцыйна забароненая, адносяцца Саудаўская Аравія, Іран, Сірыя, Бахрэйн, Егіпет, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Кувейт, Малайзія, Інданезія, Сінгапур, Кенія, Індыя, Куба і Кітай.
  • Парнаграфічныя матэрыялы, як правіла, забароненыя да паказу па цэнтральным тэлебачанні. Існуюць, тым не менш, платныя кабельныя каналы з кантэнтам «для дарослых», прагляд якіх дазволены толькі асобам, якім больш за 18 гадоў.
  • Жорсткае порна, асабліва з удзелам непаўналетніх або ўжываннем гвалту, забароненае паўсюдна.

Законы аб парнаграфіі ў розных краінах

[правіць | правіць зыходнік]
  • Бразілія: дазволеная, мужчыны-акцёры абавязкова павінны выкарыстоўваць прэзерватывы, забаронены продаж асобам, якім меней 18 гадоў.
  • Ізраіль: дазволеная.
  • Іран: забароненая.
  • Мексіка: дазволеная, забаронены продаж і паказ асобам, якім меней за 18 гадоў.
  • Новая Зеландыя: дазволеная, забаронены продаж асобам, якім меней за 18 гадоў.
  • Іспанія: дазволеная, забаронены продаж асобам, якім меней за 18 гадоў.
  • Шры-Ланка: забароненая.
  • Турцыя: дазволеная.

Зноскі