Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Ашмянскі раён)
Аграгарадок
Навасёлкі
| ||||||||||||||||||||
Навасёлкі[1] (трансліт.: Navasiolki, руск.: Новосёлки) — аграгарадок у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVI ст. Навасёлкі належалі да ключа князёў Гальшанскіх. Пазней маёнтак перайшоў да Радзівілаў, уладальнікаў бліжэйшых Жупран. Вераніка Радзівіл (1754—?, дачка Казіміра Радзівіла Рыбанькі і Ганны з Мыцельскіх) выйшла ў 1772 годзе за Станіслава Францішка Гутэн-Чапскага, у выніку чаго яго маёмасці ў якасці пасагу. Наступныя ўладальнікі былі іх нашчадкі, сярод іх:
У выніку адміністрацыйнай рэформы ў гадах 1565—1566 Навасёлкі сталі часткай Ашмянскага павета Віленскага ваяводства Рэчы Паспалітай. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе, вёска апынулася ў складзе Віленскай губерні. Па выннікам Рыжскага мірнага дагавору Навасёлкі апынуліся ў Польшчы, у складзе Ашмянскага павета. З 1945 года — у СССР, пачынаючы з 1991 года — у Рэспубліцы Беларусь. З 1973 года цэнтр сельсавета[2].
У цяперашні час у аграгарадку ёсць: 2 крамы, школа, паліклініка, клуб, бібліятэка і лазня.
-
Пачатак вёскі
-
Брацкая магіла
-
У цэнтры мястэчка
Палац Чапскіх
[правіць | правіць зыходнік]Адам Ігнат Чапскі пабудаваў велізарны палац ў 1893 годзе. Ён быў спалены падчас Першай сусветнай вайны.
Палац быў размешчаны прыкладна ў 2 км (паўночны захад) з вёскі, ён быў акружаны ландшафтным паркам.
-
Палац Чапскіх
-
Парк
-
Двор сядзібы
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Навасёлкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 102. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Ашмянскі раён)