Перайсці да зместу

Матэвуш Сітак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Матэвуш Сітак
Дата нараджэння 2003
Дата смерці 6 чэрвеня 2024(2024-06-06)[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў узброеныя сілы Польшчы[d][1][3]
Званне сяржант[4]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
залаты медаль «За заслугі пры абароне краіны»

Матэ́вуш Сі́так (польск.: Mateusz Sitek; 20036 чэрвеня 2024(2024-06-06)[1], Варшава[2]) — польскі вайсковец, салдат 1-й Варшаўскай танкавай брыгады, забіты нелегальным мігрантам у час міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы, справакаванага рэжымам Лукашэнкі.

Нарадзіўся ў вёсцы Плявіца[pl]. У 2020—2022 гадах наведваў вайсковы клас III агульнаадукацыйнага ліцэя імя Мікалая Каперніка ў Вышкаве[6]. Будучы вучнем, неаднаразова прадстаўляў школу ў атрадзе сцяганосцаў, удзельнічаў у патрыятычных і дабрачынных акцыях[6].

Першапачаткова служыў у шэрагах Войскаў тэрытарыяльнай абароны[7]. З 18 снежня 2023 года служыў у 1-й Варшаўскай танкавай брыгадзе[8]. Адразу пасля заканчэння навучання ён быў накіраваны на патруляванне польска-беларускай мяжы ў сувязі з міграцыйным крызісам, які там працягваецца з 2021 года.

Раніцай 28 траўня 2024 года Сітак падчас спынення спробы групы мігрантаў прарвацца з беларускага боку каля вёскі Дубічы Царкоўныя[9], адзін з іх нанёс яму ўдар нажом, праціснуўшы зброю праз шчыліну паміж сегментамі загароды[10][11][12].

Пасля аказання першай медыцынскай дапамогі ён быў дастаўлены ў шпіталь у Гайнаўцы[13][14][15], дзе яму зрабілі аперацыю[15]. Пасля ён быў перавезены ў Ваенна-медыцынскі інстытут у Варшаве, дзе і памёр[12][16][10][11]. 6 чэрвеня Галоўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы паведаміла пра ягоную смерць[17].

Матэвуш Сітак рашэннем міністра абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша[18] пасмяротна павышаны ў званні да сяржанта, а таксама ўзнагароджаны Залатым медалём «За заслугі ў абароне краіны»[11][12].

Прыватнае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Быў футбалістам каманды вайсковага спартыўнага клуба «Жонснік»[11], гуляў на пазіцыі нападніка, радзей бакавога паўабаронцы [10].

  1. а б в г https://i.pl/szeregowy-mateusz-sitek-zginal-ugodzony-przez-migranta-wiadomo-kiedy-pogrzeb/ar/c1p2-26421295
  2. а б https://www.rp.pl/wojsko/art40567291-zolnierz-raniony-nozem-przy-granicy-nie-zyje
  3. https://www.igryfino.pl/artykul/47934,dlaczego-zmarl-zolnierz-zraniony-na-granicy-mateusz-sitek-mial-21-lat
  4. https://wnet.fm/2024/06/07/zmarly-zolnierz-mateusz-sitek-posmiertnie-awansowany-na-stopien-sierzanta-wojska-polskiego/
  5. https://nowywyszkowiak.pl/wydarzenia/kopernik-oddal-hold-swojemu-absolwentowi-sp-mateuszowi-sitkowi-foto.html
  6. а б „Kopernik” oddał hołd swojemu absolwentowi śp. Mateuszowi Sitkowi. Nowy Wyszkowiak. Праверана 7 чэрвеня 2024.
  7. Seweryn Czernek. Grał w ich klubie. Żegnają zmarłego polskiego żołnierza. sportowefakty.wp.pl. Праверана 7 чэрвеня 2024.
  8. Dlaczego zmarł żołnierz zraniony na granicy. Mateusz Sitek miał 21 lat. iGryfino. Праверана 7 чэрвеня 2024.
  9. Rafał Górski. Żałoba we wsi i w szkole żołnierza zmarłego po ataku na granicy. "Dziewczyny się za nim oglądały, ale jego pasją było wojsko". warszawa.wyborcza.pl. Праверана 8 чэрвеня 2024.
  10. а б в Koledzy żegnają zmarłego polskiego żołnierza. „Pierwsze słowa, jakie przychodzą na myśl”. Przegląd Sportowy Onet. Праверана 7 чэрвеня 2024.
  11. а б в г Mateusz Sitek. Żołnierz zamordowany przez migranta na granicy polsko-białoruskiej. eOstroleka. Праверана 7 чэрвеня 2024.
  12. а б в Minister pośmiertnie awansował i odznaczył tragicznie zmarłego żołnierza. TVN24. Праверана 7 чэрвеня 2024.
  13. Śmierć żołnierza. Wojskowy Instytut Medyczny publikuje oświadczenie. Rzeczpospolita. Праверана 9 чэрвеня 2024.
  14. Są wyniki sekcji zwłok żołnierza, który zginął na granicy. Podano powód śmierci. Rzeczpospolita. Праверана 9 чэрвеня 2024.
  15. а б Śmierć polskiego żołnierza. Jest przyczyna zgonu. Business Insider Polska. Праверана 9 чэрвеня 2024.
  16. Poruszające sceny przed szpitalem na Szaserów. Tak ludzie oddają hołd zmarłemu żołnierzowi. Fakt. Праверана 9 чэрвеня 2024.
  17. Dowództwo Generalne Rodzajów Sił Zbrojnych. …krwi własnej ani życia nie szczędzić. Facebook. Праверана 7 чэрвеня 2024.
  18. Minister pośmiertnie awansował tragicznie zmarłego żołnierza. TVN Warszawa. Праверана 7 чэрвеня 2024.