Махамат Махдзі Алі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Махамат Махдзі Алі
Дата нараджэння 1964 альбо 1969
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прыналежнасць Рух за дэмакратыю і справядлівасць у ЧадзеСаюз сіл за дэмакратыю і развіццёФронт перамен і згоды ў Чадзе
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Махамат Махдзі Алі (фр.: Mahamat Mahdi Ali; нар. 1964/1969[1]) — адзін з лідараў паўстанцкага руху гаранаў (даза), узначальвае групоўку «Фронт перамен і згоды ў Чадзе» (ФПЗЧ).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Больш за 25 гадоў у Францыі меў статус палітычнага бежанца, удзельнічаў у кампаніях французскай сацыялістычнай партыі[2].

У канцы 1990-х стаў адным з лідараў Руху за дэмакратыю і справядлівасць у Чадзе (MDJT), паўстанцкай групоўкі этанаса тубу. Быў старшынёй камісіі групоўкі падчас мірных перамоваў з уладамі Чада. Вярнуўшыся ў краіну ў 2005 годзе, прызначаны інспектарам Міністэрства інфраструктуры. Неўзабаве далучыўся да Саюзу сіл за дэмакратыю і развіццё (UFDD), адной з многіх чадскіх груповак, якія базаваліся ў той час у Судане і ўдзельнічалі ў грамадзянскай вайне 2005—2010 гадоў.

У сакавіку 2016 года Махамат Махдзі Алі абвясціў аб стварэнні новай узброенай групы на крайнім поўначы Чада — Фронт перамен і згоды ў Чадзе (ФПЗЧ). У арганізацыю першапачаткова ўвайшло парадку 700 чалавек[1].

У красавіку 2021 года групоўка Махамата Махдзі Алі пачала буйное ўзброенае выступленне на поўначы Чада, чаму папярэднічалі прэзідэнцкія выбары, на якіх перамогу атрымаў прэзідэнт Ідрыс Дэбі, што знаходзіўся ва ўладзе 30 гадоў.

Санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

18 студзеня 2017 года французскія ўлады замарозілі яго фінансавыя актывы, а таксама актывы Махамата Нуры (паўстанцкая група UFDD) ў адпаведнасці з артыкулам L562-1 валютна-фінансавага кодэкса, які прадугледжвае «замарожванне ўсіх або часткі сродкаў, фінансавых інструментаў і эканамічных рэсурсаў [...], якія належаць фізічным або юрыдычным асобам, што здзяйсняюць або спрабуюць здзейсніць тэрарыстычныя акты». Францыя абвінаваціла апазіцыю Чада ў супрацоўніцтве з ісламістамі. Лідары паўстанцаў, са свайго боку, заявілі аб свецкім характары сваёй барацьбы[3].

Зноскі