Махмуд Джэляль Баяр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Махмуд Джэляль Баяр
турэцк.: Mahmut Celâl Bayar
Mahmut Celâl Bayar.jpg
сцяг
3-і Прэзідэнт Турцыі
сцяг
22 мая 1950 — 27 мая 1960
Папярэднік Ісмет Інёню
Пераемнік Джэмаль Гюрсель
 
Партыя
Дзейнасць палітык
Веравызнанне іслам
Нараджэнне 16 мая 1883(1883-05-16)[1][2][3]
Смерць 22 жніўня 1986(1986-08-22)[1][2][3] (103 гады)
Пахаванне
 
Аўтограф Celâl Bayar Signature.svg
 
Узнагароды
Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Grand Cross special issue of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany, special issue Knight Grand Cross with Collar of the Order of Merit of the Italian Republic

Махмуд Джэляль Баяр (турэцк.: Mahmut Celâl Bayar; 16 мая 1883 — 22 жніўня 1986) — турэцкі палітык і дзяржаўны дзеяч, трэці прэзідэнт Турцыі (з 1950 па 1960 гг.), прэм’ер-міністр Турцыі (з 1937 па 1939 гг.). Да 8 снежня 2008 г. з’яўляўся рэкардсменам па працягласці жыцця сярод кіраўнікоў дзяржаў, калі яго рэкорд пабіў Чаў Сэн Каксал Чхум.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Баяр нарадзіўся 16 мая 1883 года ў в. Умурбей, каля г. Гэмлік, у сям’і рэлігійнага дзеяча і настаўніка, які пераехаў у Асманскую імперыю з Балгарыі падчас Руска-Турэцкай вайны. Пасля школы ён працаваў у судзе горада Гэмлік і ў мясцовым аддзяленні банка Ziraat Bankası. Затым, у 1906 г., ён працаўладкаваўся ў Deutsche Orientbank у Бурсе[4].

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1908 г. Баяр уступіў у добраахвотніцкі атрад Камітэта саюза і прагрэсу — палітычнай арганізацыі младатуркаў. Ён займаў пасаду генеральнага сакратара нядаўна заснаванага аддзялення ў Бурсце, а пазней ізмірскага аддзялення партыі.

У 1919 годзе Баяр быў абраны дэпутатам Асманскага парламента ў Стамбуле ад г. Сарухана. З-за незгоды з новай канстытуцыяй, вызначанай султанам, у 1920 годзе ён адправіўся ў Анкару, каб далучыцца да Мустафы Кемаля і турэцкага руха за незалежнасць. Ён стаў актыўным членам «Müdafaa-i Hukuk Cemiyeti» (Асацыяцыі абароны правоў Анатоліі і Румеліі), палітычнай арганізацыі, утворанай пасля Першай сусветнай вайны. Ён стаў дэпутатам Бурсы ў нядаўна створаным Вялікім нацыянальным сходзе Турцыі. У тым жа годзе ён заняў пасаду намесніка міністра эканомікі, а 27 лютага 1921 г. быў прызначаны міністрам эканомікі. Ён кіраваў перагаворнай камісіяй падчас паўстання Этхэма. У 1922 годзе Баяр уваходзіў у склад турэцкай дэлегацыі падчас Лазанскай мірнай канферэнцыі ў якасці дарадцы Ісмета Інёню. Пасля выбараў у 1923 г. ён працаваў дэпутатам Ізміра ў парламенце. 26 жніўня 1924 г. засноваў у Анкары банк Türkiye İş Bankası[5], выкарыстоўваючы ў якасці капіталу залатыя зліткі, адпраўленыя мусульманамі Індыі для падтрымкі турэцкай вайны за незалежнасць. Да 1932 г. з’яўляўся дырэктарам гэтага банка.

На чале дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

22 мая 1950 г. парламент выбраў Баяра прэзідэнтам Турцыі. Пасля быў пераабраны ў 1954 і 1957 гадах, 10 гадоў выконваў абавязкі прэзідэнта. У гэты перыяд яго прэм’ер-міністрам быў Аднан Мэндарэс. Падчас яго прэзідэнцтва 6-7 верасня 1955 г. адбыўся антыгрэчаскі стамбульскі пагром.

Пераварот і адхіленне ад ўлады[правіць | правіць зыходнік]

27 мая 1960 года ўзброеныя сілы зладзілі дзяржаўны пераварот. 10 чэрвеня яны накіравалі Джэляля Баяра разам з Аднанам Мэндарэсам і некаторымі іншымі членамі ўрада і партыі на ваенны суд на востраве Ясіяда ў Мармурным моры. Яго і яшчэ 15 членаў партыі судзілі за парушэнне канстытуцыі і прысудзілі да расстрэлу. Пастанова ваеннага камітэта падцвердзіла смяротны прысуд Мэндарэсу, Зорлу і Палаткану, але пакаранне Баяру і астатнім 12 членам партыі было заменена на пажыццёвае зняволенне. Баяр быў адпраўлены ў турму ў Кайсеры, але яго вызвалілі 7 лістапада 1964 г. з-за кепскага стану здарояўя[6].

Пазнейшыя гады і асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Баяр быў памілаваны ў 1966 г. Поўныя палітычныя правы яму былі адноўлены ў 1974 годзе, але ён адмовіўся ад запрашэння стаць пажыццёвым членам Сената на той падставе, што чалавек можа прадстаўляць народ толькі ў выпадку яго абрання народам. Ён памёр 22 жніўня 1986 года ў Стамбуле ва ўзросце 103 гадоў пасля кароткай хваробы[7].

Быў бацькам траіх дзяцей.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Celâl Bayar // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Mahmut Celal Bayar // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Dawletschin-Linder, Camilla (2003). Diener seines Staates: Celal Bayar (1883—1986) und die Entwicklung der modernen Türkei (in German). Otto Harrassowitz Verlag. p. 18. ISBN 9783447047401
  5. Atasoy, Yildiz (2005-07-29). Turkey, Islamists and Democracy: Transition and Globalization in a Muslim State. I.B.Tauris. p. 53. ISBN 9780857718334.
  6. http://celalbayar.org/
  7. https://www.nytimes.com/1986/08/23/obituaries/celal-bayar-dies-at-age-104-a-father-of-turkish-republic.html