Бутрымовічы
Выгляд
Бутрымовічы | |
---|---|
Краіна паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Першы з роду | Бутрым |
Бутрымовічы, або Бутрымы — шляхецкі род герба «Тапор» y Вялікім Княстве Літоўскім. Паходзяць ад літоўскага баярына Бутрыма , які ўдзельнічаў y заключэнні Гарадзельскай уніі 1413 года.
Радавод
[правіць | правіць зыходнік]Палеская галіна роду
- Ігнацій (нар. 1680); ж. — Іаанна Вішнеўская.
- Якуб (Якаў) (нар. 1710); ж. — Настасся Гарчак (нар. 1720).
- Aдрыян (Антоній) (1744 (1746)—1802 (1819)), уніяцкі епіскап-суфраган пінскі і тураўскі, y 1793 суфраган кіеўскага мітрапаліта.
- Томаш, дамініканец.
- Юзаф, шамбелян, каморнік Аршанскага павета.
- Мaцей (Матэвуш) (1745—1814), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Вучыўся ў Пінскім езуіцкім калегіуме. 3 1778 канюшы, з 1780 мечнік, з 1783 суддзя гродскі, з 1785 падстароста, з 1791 лоўчы пінскі. Набліжаны гетмана М. К. Агінскага. Ініцыятар шырокіх гаспадарчых пераўтварэнняў на Піншчыне. Ажыццяўляў пракладку гасцінцаў, Мухавецкага і Агінскага каналаў, праводзіў меліярацыю. Удзельнічаў y працы Чатырохгадовага сойма 1788—1792, падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791. Заснавальнік палаца ў Пінску, з 1774 года ўладальнік маёнтка Лапаціна з в. Хлябы; ж. — Хрысціна Лях-Шырма (1740—1817).
- Юзэфа (Юзафіна) (1775—1859), маці Напалеона Орды; м. — Міхаіл Орда, кобрынскі павятовы маршалак.
- Ксаверый (1777—1810).
- Рышард (1780—1862), суддзя пінскі, уладальнік маёнтка Лапаціна; ж. — Феліцыя Радзевіч (пам. 1862).
- Ксаверый Францішак Мельхір (1820—1911); ж. — Аляксандра Быхавец (пам. 1915), дачка Адама Яна Віктара Быхаўца.
- Ядвіга Бірута (нар. 1863); м. — Відацкі.
- Вітальд Матэвуш (1865—1917).
- Збігнеў Станіслаў (1868—1923).
- Ірэна.
- Вітольд (нар. 1906).
- Рышард.
- Марыя.
- Збігнеў (нар. 1900).
- Ксаверый Францішак Мельхір (1820—1911); ж. — Аляксандра Быхавец (пам. 1915), дачка Адама Яна Віктара Быхаўца.
- Ян (1752—1812), шамбялян Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1789 года, з 1808 года ўладальнік Дабраслаўкі; ж. — 2. Ангела Лях-Шырма.
- Аляксандр (1804—1839).
- Нікіфар.
- Эміль (Эмільян) (нар. 1811), скончыў Віленскі ўніверсітэт, у 1829 годзе атрымаў патэнт на ступень кандыдата права.
- Вацлаў.
- Якуб (Якаў) (нар. 1710); ж. — Настасся Гарчак (нар. 1720).
Іншыя вядомыя прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Ян, намеснік смаленскі ў 1422 годзе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бутрымовічы
- Butrymowicz h. Topór (польск.)