Перайсці да зместу

Вострая брама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Медніцкая брама)
Славутасць
Вострая брама
літ.: Aušros Vartai
54°40′28″ пн. ш. 25°17′22″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Першае згадванне 1503
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Во́страя бра́ма (па-літоўску: Aušros Vartai, па-польску: Ostra Brama, па-англійску: Gate of Dawn) — адзін з найважнейшых помнікаў гісторыі і архітэктуры Вільні, аб'ект рэлігійнага паломніцтва і свецкага турызму. Уяўляе сабой адзіную захаваную браму гарадской сцяны і капліцу з цудадзейнай Іконай Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці — Апякункі Беларусі і Літвы.

Усярэдзіне капліцы.
Выява 1864 года

На сённяшні момант не існуе адзінай версіі паходжання назвы. Вядома, што гэту браму спрадвеку называлі Вострай (па-польску: Ostra Brama, па-літоўску: Aštria broma).

Ёсць версіі, што назва паходзіць ад першапачатковых гатычных шпіляў на вежы, ад назвы квартала Вільні — Востры канец, ад формаў вуліцы, якая звужаецца каля брамы, а таксама ад родавага імя Канстанціна Астрожскага.

Літоўская назва Aušros Vartai («Брама Світанку») з'явілася ў літоўскіх газетах пачатку XX стагоддзя, але падаецца бессэнсоўнай, бо брама павернутая не на ўсход. Часам брама называлася Медніцкай, бо ад яе пачынаўся шлях да Медніцкага замка, што ў 30 км ад Вільні.

Дзеля ўзмацнення абароны горада біскуп віленскі Войцех Табар разам з мясцовай радай пастанавілі абнесці мурамі межы Вільні. Муры пабудавалі вельмі хутка, і 2 кастрычніка 1503 года біскуп урачыста асвяціў увесь абвод горада.

Брама будавалася ў гатычным стылі ў 15031522 гг. разам з пяццю іншымі, а пазней колькасць брамаў дасягала дзевяці. Праз некалькі гадоў над аркай брамы дабудаваны фасад з пяццю амбразурамі і атык у стылі рэнесанс. Атык дэкараваны Пагоняй, які падтрымліваюць два крылатыя львы-грыфоны, і рэльефнай галавой Гермеса ў крылатым шлеме. Ніжэй у нішы знаходзілася ікона Збаўцы. У 1923 у нішы быў змешчаны барэльеф у выглядзе выявы герба Польшчы.

Від на капліцу Вострай брамы

У 16211626 гг. ля самой Вострай брамы быў заснаваны кляштар кармелітаў босых, а ў 16351650 гг. быў пабудаваны вельмі прыгожы касцёл Святой Тэрэзы.

Прыкладна ў 1652 у Вільню была прывезена ікона Маці Божай і размешчана ўнутры брамы. Яна не мела сваёй капліцы, былі толькі аканіцы, якія засцерагалі ікону ад дажджу і снегу. Затым кармеліты перанеслі ікону Маці Божай у касцёл Святой Тэрэзы.

З боку горада над брамай у 1671 манахамі кармелітамі пабудаваная драўляная капліца, адмыслова для Іконы Маці Божай Вастрабрамскай. 18 мая 1706 года здарыўся пажар, але капліца ўцалела. Пажар у маі 1715 года знішчыў амаль увесь горад і капліцу. У 1722 была пабудавана каменная капліца, якая рэканструявалася ў 18291830 гг., у 19271932 гг. і ў 1993 перад візітам у Літву Яна Паўла II. Пры перабудове ў 1829 – 1830 гг. капліца набыла рысы класіцызму. Яна злучана пабудаванай у 18301840 двухпавярховай крытай галерэяй з касцёлам Святой Тэрэзы і аздоблена назвай на латыні «Mater misericordiae sub tuum praesidium confugimus» («Маці Міласэрнасці, пад Тваю абарону аддаемся»).

Ушанаванне Маці Божай Вастрабрамскай

[правіць | правіць зыходнік]
Маці Божая Вастрабрамская

У сярэднявечных гарадах існаваў звычай змяшчаць на гарадскіх брамах іконы, каб абараніць горад ад захопаў і дзеля бласлаўлення падарожнікаў. Так у Вострай браме была змешчана Ікона Маці Божай Міласэрнасці — Вастрабрамскай.

На далейшыя стагоддзі яе выява стала сімвалам горада і аб'ектам пакланення і малітвы хрысціянкатолікаў і праваслаўныхВялікага Княства Літоўскага. Як мінімум з сярэдзіны XIX стагоддзя ўсталяваўся звычай праходзіць Вострую браму з непакрытай галавой на знак шанавання Маці Божай Вастрабрамскай; звычай патрабаваў пры руху з боку горада здымаць шапку ўжо каля касцёла Святой Тэрэзы.

У 18611863 гг. перад капліцай адбываліся рэлігійна-патрыятычныя маніфестацыі.

Муры капліцы пакрытыя залатымі і срэбнымі абетнымі дарамі вернікаў – вотамі – выявамі галоўным вобразам сэрцаў, а таксама рук, ног і г.д. Першы абетны дар прынесены ў 1702. Ікона Святой Дзевы Марыі была ўрачыста каранаваная залатымі каронамі 2 ліпеня 1927 года ў прысутнасці прэзідэнта Польшчы Юзэфа Пілсудскага. 4 верасня 1993 года падчас наведвання Літвы Ян Павел II маліўся на Ружанцы ў Вастрабрамскай капліцы.

Днём асаблівага шанавання Іконы Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці стала 16 лістапада.

Ікона Божай Міласэрнасці ў Вострай браме

[правіць | правіць зыходнік]

Па легендзе, у пачатку 1930-ых гг. каталіцкай манашцы Фаустыне Кавальскай былі з'яўленні Ісуса Хрыста, у адным з якіх ён папрасіў намаляваць Ікону Божай Міласэрнасці. У 1934 падчас знаходжання святой Фаустыны ў Вільні ікона была намалявана мясцовым мастаком Яўгенам Казіміроўскім.

Ікона Божай Міласэрнасці ўпершыню на грамадскі агляд была змешчана ў Вострай браме.

Апошнія гады культ Божай Міласэрнасці перажывае вялікі росквіт, звязаны ў тым ліку з кананізацыяй сястры Фаустыны Кавальскай. Адным з найважнейшых элементаў гэтага культу з'яўляецца ўшанаванне Іконы Божай Міласэрнасці.

Маці Божая Вастрабрамская, Маці Міласэрнасці

Ікона Маці Божай Вастрабрамскай