Медніцкі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Медніцкі замак, 2012

Медніцкі замак знаходзіцца на тэрыторыі Літвы, у пас. Меднікі (Медзінінкай), за 2 км ад дзяржаўнай мяжы з Беларуссю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Меднікі належалі вялікаму князю Альгерду. Тут любіла бываць яго жонка Ульяна. Блізкасць да сталіцы прадвызначыла як зручнасць Меднікаў, так і стварыла дадатковыя праблемы: сюды даходзілі крыжакі. У 1385 вялікі магістр Конрад фон Ратэнштайн дэманстратыўна зладзіў пад мурамі рыцарскі турнір. У 1402 нямецкіх саюзнікаў навёў на Меднікі Свідрыгайла. Пасля Грунвальда, страціўшы баявое значэнне, замак занепадаў. Меднікі пацярпелі падчас Першай сусветнай вайны — немцы разабралі частку заходняга муру, будуючы дарогу.

Планы паверхаў і развёртка адноўленай вежы-данжона

Замак даследавалі ад 1950-х і закансервавалі ў 1960-я. Рэканструкцыя ішла з пачатку 1990-х, але новы імпульс ёй надаў нядаўні грант Еўрасаюза ў памеры 3 млн еўра. Рэканструяваная вежа-данжон і сцены абапал, іншыя муры пакрытыя дахоўкай.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Выява Медніцкага замку на памятнай манеце Літвы, 2006

Належаць да тыпу кастэль. Адзін з першых мураваных замкаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Узведзены ў першай палове XIV ст. з дапамогай ганзейскіх майстроў, аточаны валамі і 7-метровым ровам, ён уражваў сценамі 15-метровай вышыні і 2-метровай таўшчыні, 30-метровай галоўнай вежай-данжонам. У мурах, на вышыні 11 метраў, знаходзілася баявая галерэя з 280 байніц. Унутраная плошча замка складала 1,85 га, з валамі і ровам — 6,5 га. Данжон меў пяць ярусаў, з якіх тры верхнія былі жылыя. Тры меншыя вежы баранілі ўваходы ў замак з захаду, усходу і поўдня. Такая колькасць брамаў зніжала абарончыя якасці замка, але дазваляла вакольнаму насельніцтву хутчэй хавацца за мурамі падчас варожых нападаў.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]