Мельхіёр Ноймайр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Melchior Neumayr.jpg

Мельхіёр Ноймайр (Неймайр) (24 кастрычніка 1845, Мюнхен29 студзеня 1890) — аўстрыйскі палеантолаг. Сын Макса фон Ноймайра, баварскага дзяржаўнага міністра.

Атрымаў адукацыю ў Мюнхенскім універсітэце і завяршыў сваё навучанне ў Гейльдэрбергу, дзе атрымаў вышэйшую адукацыю доктара філасофіі. У 1868 годзе далучыўся да аўстрыйскай геалагічнай разведкі, а праз чатыры гады вярнуўся ў Гейдэльбург. У 1873 годзе быў прызначаны прафесарам палеанталогіі ў Вене і займаў гэтую пасаду да канца жыцця.

Дэталёва даследваў аманітаў Юрскага і Мелавога перыядаў і прэснаводных малюскаў Трацічнага перыяду, у выніку чаго імкнуўся прасачыць паходжанне відаў. Таксама займаўся вывучэннем кліматычных зон падчас Юрскага і Мелавога перыядаў, стараючыся паказаць, што экватэрыяльная марская фауна адрознівалася ад фауны ўмераных зон і ад фауны арктычнай зоны, таксама як яны адрозніваюцца ў цяперашні час.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.