Кунаса (канал)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Меліярацыйны канал Кунаса)
Кунаса
Характарыстыка
Даўжыня 11 км
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°17′14″ пн. ш. 26°44′37″ у. д.HGЯO
Вусце Гавязнянка
 • Вышыня 155,6 м
 • Каардынаты 53°21′41″ пн. ш. 26°47′59″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Гавязнянка → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Стаўбцоўскі раён
physical
Кунаса (канал)
Кунаса (канал)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Ку́наса, Кунаска — меліярацыйны канал у Нясвіжскім і Стаўбцоўскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Гавязнянка (басейн Нёмана).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Кунаса на карце другой паловы ХІХ ст.
Кунаса на карце другой паловы XIX ст.

Назва Кунаса балцкага паходжання. Ад літоўскага kunė «балота, твань», ад якога таксама рачная назва Кунава (на Верхнім Павоччы)[1], літоўскія гідронімы тыпу Kuna, Kun-upis[2].

Корань пашыраны гідранімічным пашыральнікам тыпу -es-, які таксама ў такіх балцкіх гідронімах на Верхнім Падняпроўі і Верхнім Падзвінні, як Akesà (> Ачоса), Vilkesà (> Воўчас, Аўчоса), Velesà (Веляса[ru])[3][4]. Ён шырока прысутны ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: žalias «зялёны» — žalesà «зеляніна; зяленіва», rudas «руды» — Rudesa «Рудая (рака)»[5][6].

Назва значыць «Балацінная (рака)».

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня канала 11 км[7]. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Андрушы, упадае ў Гавязнянку на заходняй ускраіне вёскі Пагарэлае. Каля вёсак Кунаса і Суднікі створаны сажалкі. Асноўны прыток — ручай Жыгалка (злева).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 298.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 172.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 155—156, 168, 181, 194—195.
  4. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 544—545, 547, 608.
  5. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 311—314.
  6. S. Ambrazas. Daiktavardžių darybos raida II. Vilnius, 2000. С. 30, 99.
  7. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.