Мемарыяльны комплекс «Зямлянка»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Мемарыяльны комплекс «Зямлянка»
53°52′34″ пн. ш. 30°25′16,18″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1982 год

«Зямля́нка» — мемарыяльны комплекс у Магілёве, створаны ў 1982 на месцы размяшчэння ў 1941 штаба Заходняга фронту[1]

Знаходзіцца за 1 кіламетр на ўсход ад аўтазавода імя С. М. Кірава, каля шашы Магілёў — Чавусы, у лесе. Уключае збудаваную з бетону мемарыяльную зямлянку і стэлу з памятным надпісам.

Штаб Заходняга фронту размяшчаўся тут з 24.6 па 3.7.1941. Камандуючыя фронтам: генерал арміі Д. Р. Паўлаў (22—30 чэрвеня), генерал-лейтэнант А. І. Яроменка (30 чэрвеня — 2 ліпеня, 19—29 ліпеня), Маршал Савецкага Саюза С. К. Цімашэнка (2—19 ліпеня, 30.7 — 12.9.1941). 27 ліпеня ў штаб Заходняга фронту прыбылі прадстаўнікі Стаўкі Галоўнага камандавання Маршалы Савецкага Саюза К. Я. Варашылаў і Б. М. Шапашнікаў.

1.7.1941 у штабе адбылася нарада партыйнага актыву з удзелам 1-га сакратара ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнкі, Варашылава і Шапашнікава, 1-га сакратара Магілёўскага абкама КП (б)Б І. М. Макарава, 1 -га сакратара Магілёўскага абкама ЛКСМБ Ф. А. Сурганава, іншых кіруючых работнікаў. Былі распрацаваны пэўныя меры па ўмацаванні абароны горада, разгледжаны пытанні, звязаныя з кіраўніцтвам баявымі дзеяннямі. Непасрэдна абарона горада была ўскладзена на 172-ю стралковую дывізію (генерал-маёр М. Ц. Раманаў), падмацаваную атрадамі народнага апалчэння.

Зноскі

  1. Мемориальный комплекс «Землянка» // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мемориальный комплекс «Землянка» // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.