Фёдар Анісімавіч Сурганаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фёдар Анісімавіч Сурганаў
Фёдар Анісімавіч Сурганаў.jpg
Сцяг4-ы Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
16 ліпеня 1971 — 26 снежня 1976
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Сяргей Прытыцкі
Пераемнік Іван Палякоў
Сцяг Другі сакратар ЦК КПБ
30 сакавіка 1965 — 16 ліпеня 1971
Папярэднік Пётр Машэраў
Пераемнік Аляксандр Аксёнаў
Сцяг Першы сакратар Мінскага абласнога камітэта КП Беларусі
кастрычнік 1955 — жнівень 1956
Кіраўнік урада Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Папярэднік Леанід Лубеннікаў
Пераемнік Васіль Шавура
Сцяг Старшыня Мінскага аблвыканкама
ліпень 1954 — кастрычнік 1955
Кіраўнік урада Кірыл Мазураў
Папярэднік Мікалай Абраменка
Пераемнік Уладзімір Міцкевіч

Нараджэнне 7 чэрвеня 1911(1911-06-07)
Смерць 26 снежня 1976(1976-12-26) (65 гадоў)
Месца пахавання
Партыя КПСС (з 1940)
Член у
Адукацыя Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1931)
Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1939)
Дзейнасць аграном, палітык
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 20 years of victory rib.png 30 years of victory rib.png
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Фё́дар Ані́сімавіч Сурга́наў (7 чэрвеня 1911, в. Суднікі, Віцебскі раён — 26 снежня 1976) — дзяржаўны і партыйны дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Другую сусветную вайну.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1939 г.). У 19311934 гг. аграном у сістэме Наркамзема БССР.

З 1939 г. на камсамольскай рабоце, у 19421945 гг. сакратар ЦК ЛКСМБ. У 19421943 гг. у складзе аператыўнай групы ЦК КП(б)Б і БШПР на Калінінскім фронце. У жніўні 1943 — ліпені 1944 гг. у тыле ворага: упаўнаважаны ЦК КП(б)Б і ЦШПР, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху і падполля на тэрыторыі Вілейскай, Баранавіцкай і Беластоцкай абласцей.

З 1945 г. намеснік загадчыка аддзела ЦК КП(б)Б. У 19471956 гг. 2-і, 1-ы сакратар Мінскага абкама КПБ, старшыня Мінскага аблвыканкама.

Са жніўня 1956 г. сакратар, з красавіка 1959 г. 2-і сакратар ЦК КПБ.

У 19621965 гг. старшыня Бюро ЦК КПБ па кіраўніцтве сельскай гаспадаркай.

У 19711976 гг. старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намеснік старшыні Вярхоўнага Савета СССР.

Кандыдат у члены ЦК у 19491956 гг., член ЦК і Бюро ЦК КПБ у 19561976 гг. Кандыдат у члены ЦК у 19561961 гг., член ЦК КПСС з 1961 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 19511976 гг., намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 19551971 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 19541976 гг., намеснік старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР у 19621966 гг.

Загінуў у аўтакатастрофе.

Яго імя прысвоена вуліцы ў Мінску і Лужаснянскаму аграрнаму каледжу.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Белорусская Советская Социалистическая Республика. — М., 1972.

Литература[правіць | правіць зыходнік]

  • Антонович, С. Роковой кортеж / С. Антонович // 7 дней. — 1994. — 19 февр. — С. 3.
  • Антановіч, С. Шлях да трагедыі / С. Антановіч // Звязда. — 1990. — 28 кастр. — С. 4.
  • Аўхімовіч, М. Сын народа, салдат партыі: да 70-годдзя з дня нараджэння Ф. А. Сурганава / М. Аўхімовіч // Звязда. — 1981. — 7 чэрв. — С. 3.
  • Приходько, А. Таким его мы знали / А. Приходько, М. Шибалио // Рэспубліка. — 1996. — 17 студз. — С. 15.
  • Сурганов Фёдор Анисимович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2008. — Т. 7. — С. 160.