Ментавай
| Ментавай | |
|---|---|
| індан. Mentawai | |
Рака на востраве Сіберут | |
| Характарыстыкі | |
| Найбуйнейшы востраў | востраў Сіберут |
| Агульная плошча | 6 011,35 км² |
| Насельніцтва | 76 421 чал. (2010) |
| Шчыльнасць насельніцтва | 12,71 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 2°11′ пд. ш. 99°39′ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Індыйскі акіян |
| Краіна | |
Ментавай (індан.: Mentawai) — архіпелаг у Індыйскім акіяне на захад ад вострава Суматра. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 6 011,35 км². Насельніцтва (2010 г.) — 76 421 чал.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Архіпелаг Ментавай размешчаны у Індыйскім акіяне на захад ад вострава Суматра, ад якога аддзяліўся каля 0,5 млн гадоў таму. Мае вулканічнае паходжанне.
Асноўныя астравы:
Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя колькасць ападкаў 4500 мм у год. Астравы сур’ёзна пацярпелі ў выніку землятруса 2004 года і лакальных землятрусаў.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Астравы знакаміты сваімі вільготнымі лясамі. Флора меней разнастайная, чым на суседнім вялікім востраве Суматра. Пераважаюць дрэвы роду Dipterocarpaceae, якія дасягаюць 24 — 36 м у вышыню.
Фаўна характарызуецца наяўнасцю старажытных рэліктавых жывёльных форм, якія сустракаюцца на Суматры, а таксама мясцовымі эндэмікамі (17 відаў з 44), у тым ліку 4 відамі прыматаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Астравы Ментавай былі населены ў перыяд паміж 2000 г. да н. э. і 500 г. да н. э. выхадцамі з Суматры. Іх нашчадкамі з’яўляюцца ментавайцы, якія да другой паловы XX ст. захоўвалі лад жыцця паляўнічых і збіральнікаў.
У 1606 г. астравы з’явіліся на партугальскіх картах. У 1792 г. насельніцтва архіпелага даследавалася брытанцамі.
10 ліпеня 1864 г. астравы Ментавай былі далучаны да валоданняў Нідэрландаў. 17 жніўня 1945 г. увайшлі ў склад Інданезіі.
Адміністрацыя
[правіць | правіць зыходнік]Архіпелаг уяўляе сабою адзіны адміністрацыйны раён, частку інданезійскай правінцыі Заходняя Суматра. Адміністрацыйны цэнтр — горад Цья-Педжат на востраве Сіпора.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Герб астравоў Ментавай
-
У ментавайскай вёсцы (фота канца XIX ст.)
-
На лодцы (фота пач. XX ст.)
-
Жыхарка Паўночнага Пагая (фота 1966 г.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Mentawai Islands
- Mentawai Islands rain forests
- Northern Mentawai Islands, Indonesia, EAST ASIA Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Stories, reports, photos about Mentawai, Indonesia Архівавана 14 лістапада 2010.
- Preserving the Mentawai Islands and its Culture Архівавана 31 мая 2012.