Перайсці да зместу

Заходняя Суматра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заходняя Суматра
індан.: індан.: Sumatera Barat, Sumbar
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Паданг
Дата ўтварэння 10 жніўня 1957[4]
Губернатар Марліс Рахман
Афіцыйныя мовы Інданезійская мова, Мінангкабау, Ментавай
Насельніцтва 4 846 909 (2 010)[5]
Нацыянальны склад Мінангкабау (88 %), Батакі (4 %), Яванцы (4 %), Ментавайцы (1 %)[6]
Канфесійны склад Іслам (98 %), Хрысціянства (1,6 %), Будызм (0,7 %)), Індуізм (0,0032 %)
Плошча 42 013 км²
Вышыня
над узроўнем мора
1 250 м
Палажэнне Заходняй Суматры на карце Інданезіі
Часавы пояс (UTC+7)
Код ISO 3166-2 ID-SB
Паштовыя індэксы 25000–25999 і 27000–27999
Код аўтам. нумароў BA
Афіцыйны сайт
Дэвіз «Tuah Sakato» («United Prosperity»)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заходняя Суматра (індан.: Sumatera Barat, Sumbar) — правінцыя ў Інданезіі, на востраве Суматра. Размешчана на заходнім узбярэжжы вострава, мяжуе з правінцыямі: Паўночная Суматра (на поўначы), Рыау і Джамбі (на ўсходзе) і Бенгкулу (на паўднёвым усходзе). Уключае ў сябе Ментавайскмя австравы, размешчаныя паблізу ўзбярэжжа. Адміністрацыйны цэнтр — горад Паданг.

Паводле апошняга перапісу 2010 года, насельніцтва правінцыі складае 4 846 909 чал. На 2000 год яно складала 4 200 000 чал, а на 1990 — 3,5 млн чалавек. Насельніцтва прадстаўлена галоўным чынам народам мінангкабау, якія ў большасці сваёй мусульмане. Астравы Ментавай населеныя ментавайцамі, якія галоўным чынам хрысціяне.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]
Адміністрацыйная карта Заходняй Суматры

Правінцыя Заходняя Суматра дзеліцца на 12 акругаў і 7 гарадскіх муніцыпалітэтаў:

№Адм. адзінкаТэрыторыя,
км²
Насельніцтва
чал. (2010)
Адм. цэнтр
1Астравы Ментавай
6 011,3576 421Туа-Педжат
2Паданг (горад)694,96833 584
3Паўднёвы Песісір
5 794,95429 699Паінан
4Паўднёвы Салок
3 209,05144 236Паданг-Аро
5Дхармасрая3 346,20191 277Пулау-Пунджунг
6Салок3 875,15348 991Арасука
7Салок (горад)57,6459 317
8Сіджунджунг2 745,73201 627Муара-Сіджунджунг
9Савахлунта (горад)273,4556 812
10Танах-Датар1 336,00338 584Батусанкар
11Паданг-Панджанг (горад)23,0047 008
12Паданг-Парыяман1 328,79390 204Парыт-Малінтанг
13Парыяман (горад)73,3679 073
14Агам2 232,30455 484Лубук-Басунг
15Букіцінгі (горад)25,24110 954
16Ліма-Пулух-Кота3 354,30348 249Сарыламак
17Паякумбух (горад)80,34116 910
18Пасаман3 947,63252 981Лубук-Сікапінг
19Заходні Пасаман
3 887,77364 587Сімпанг-Эмпат
Усяго42 297,214 845 998

Заходняя Суматра абслугоўваецца міжнародным аэрапортам Мінангкабау, размешчаным у 23 км на паўночны захад ад Паданга. Маюцца прамыя рэйсы ў Куала-Лумпур і Сінгапур, а таксама ў большасць буйных гарадоў Інданезіі.

Найбольш значнай аўтамабільнай магістраллю рэгіёну з'яўляецца транссуматранскае шаша, якая перасякаем правінцыю і злучае яе з Меданам (на поўначы) і Джакартай (на паўднёвым усходзе). Важнае значэнне маюць таксама дарогі, што злучаюць Паданг з горадам Букіцінгі, а Букіцінгі з Пеканбару. Телук-Баюр, порт Паданга — найбуйнейшы і найбольш ажыўлены на заходнім узбярэжжы Суматры, выкарыстоўваецца для экспарту тавараў рэгіёну.

Зноскі

  1. 1 2 Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 621.
  2. ↑ SUMATERA BARAT // Indonesian Minister of Home Affairs Decree Number 050-145 of 2022
  3. ↑ 2. Kode dan Data Wilayah Administrasi Pemerintahan Per Provinsi, Kabupaten/Kota dan Kecamatan Seluruh Indonesia // Peraturan Menteri Dalam Negeri Nomor 6 Tahun 2008 tentang Kode dan Data Wilayah Administrasi Pemerintahan — С. 21.
  4. ↑ Pasal 1 ayat (1) // Undang-Undang Darurat tentang Pembentukan Daerah-Daerah Swatantra Tingkat I Sumatera Barat, Jambi dan Riau — 1957.
  5. ↑ Афіцыйны сайт Цэнтральнага статыстычнага агенцтва Інданезіі
  6. ↑ Indonesia's Population: Ethnicity and Religion in a Changing Political Landscape. Institute of Southeast Asian Studies. 2003.