Сіберут

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Сіберут)
Перайсці да: рух, знайсці
Сіберут
індан. Pulau Siberut
Mentawai Islands Map.png
01°23′00″ пд. ш. 98°54′00″ у. д.HGЯO
Архіпелаг Ментавайскія астравы
Акваторыя Індыйскі акіян
Краіна Flag of Indonesia.svg Інданезія
Рэгіён Заходняя Суматра
Сіберут (Інданезія)
Сіберут
Сіберут
Плошча 4 030 км²
Насельніцтва (2001) 30 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 7,444 чал./км²
Рака на востраве Сіберут
Рака на востраве Сіберут

Сіберу́т (індан.: Siberut) — востраў у Індыйскім акіяне, самы вялікі ў групе астравоў Ментавай. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 4030 км². Насельніцтва (2000 г.) — каля 30 тыс. чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Сіберут мае вулканічнае паходжанне. Каля 0,5 млн гадоў таму ён аддзяліўся ад Суматры, з якой у наш час яго злучае праліў (каля 140 км). У апошні ледавіковы перыяд быў таксама звязаны сухапутным мостам.

Узбярэжжа нізіннае, часцяком пакрыта балотамі. Цэнтральная частка ўзгорыстая. Найвышэйшы пункт — вулканічны ўзгорак Гунунг-Сіматомбатомба (384 м). На Сіберуце шмат рэк і невялікіх азёр.

Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя гадавая тэмпература вагаецца ў межах 22—31 °C.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

У мінулым Сіберут быў амаль цалкам зарослы вільготным трапічным лесам, але ў нашы дні яго плошча не перавышае 60 — 65 % ад тэрыторыі вострава. Найлепш захаваліся лясныя масівы ў заходняй частцы, дзе дзейнічае мясцовы нацыянальны парк. Флора прадстаўлена 846 відамі кветкавых раслін, 18 відамі папарацепадобных, 5 відамі імхоў і грыбоў. 15 % раслін — эндэмікі.

На востраве таксама захавалася багатая дзікая фаўна — 28 відаў сысуноў (у тым ліку некалькі эндэмічных малпаў, вавёрак, пацукоў і г. д.), 106 відаў птушак, больш за 20 відаў амфібій, 62 віды паўзуноў, 45 відаў насякомых. Сярод апошніх некалькі відаў камароў, прычым усе яны з'яўляюцца разносчыкамі малярыі. Самае вялікая наземная жывёла — самбар (алень Cervus unicolor Oceanus). Ля берагоў Сіберута шмат розных рыб, сюды з'яўляюцца кіты, дэльфіны, дзюгоні.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Большую частку (каля 25 тыс. чалавек у 2000 г.) складаюць карэнныя насельнікі — ментавайцы. Да 1970—1980-х гг. яны вялі лад жыцця паляўнічых і збіральнікаў, аднак у нашы дні займаюцца сельскай гаспадаркай. Невялікая частка абарыгенаў адмовілася падпарадкоўвацца ўладам і застаецца жыць у лесе.

Астатнія насельнікі Сіберута — перасяленцы з Суматры і Ніаса.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай і гандлем. Усё большую ролю ў эканоміцы вострава адыгрывае турызм. Гэтаму перашкаджае адсутнасць інфраструктуры для развіцця экалагічнага і культурнага турызму. Большасць наведвальнікаў прыцягваюць эксклюзіўныя курорты на ўсходзе Сіберута, якія абслугоўваюць прыхільнікаў сёрфінгу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]