Метохія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Косава (Метохія пазначана жоўтым колерам)

Мето́хія (сербск.: Метохија / Metohija) — заходняя частка гістарычнай вобласці Косава. Як і ўвесь рэгіён, спрэчная тэрыторыя паміж Сербіяй і Рэспублікай Косава.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Слова Метохія паходзіць ад грэч. μετοχή — «манастырская зямля»[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З сярэднявечных часоў Метохія, як і ўсё Косава, знаходзілася пад уладай Асманскай імперыі.

Па выніках Балканскіх войнаў 1912—1913 гадоў гістарычная вобласць Косава была падзелена паміж Каралеўствам Сербія і Каралеўствам Чарнагорыя — Косава поле адышло да Сербіі, а асноўная частка Метохіі да Чарнагорыі. У далейшым Чарнагорыя (разам з Метохіяй) стала часткай Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 года — Югаславіі).

У 1941 годзе Метохія была захоплена фашысцкай Італіяй і аб'яднана з Албаніяй, якая кантралявалася ёю. Пасля падзення ў 1943 годзе фашысцкага рэжыму ў Рыме Метохія была акупавана войскамі Трэцяга рэйху.

29 верасня 1943 года выйшаў першы афіцыйны дакумент, у якім сустракаецца назва «Метохія» — гэта пратакол Другога пасяджэння Антыфашысцкага веча народнага вызвалення Югаславіі (АВНВЮ); там гаварылася пра стварэнне аўтаномнага краю «Касмет» (скар. Косава—Метохія).

Пасля вызвалення тэрыторыі Метохіі ад акупантаў, у 1945 годзе край быў прыняты ў склад Дэмакратычнай Федэратыўнай Югаславіі (у далейшым ФНРЮ і СФРЮ) на правах Аўтаномнай вобласці Косава і Метохія, пераўтворанай у 1963 годзе ў аднайменны аўтаномны край.

З часу ўтварэння Касмета слова «Метохія» было складовай часткай яго афіцыйнай назвы, аднак у лістападзе 1968 года адным з вынікаў албанскіх нацыяналістычных выступленняў і перыяду палітычнай нестабільнасці з'явілася змена назвы краю, замест «Косава і Метохія» ён стаў называцца проста «Косава». У 1990 годзе слова «Метохія» было афіцыйна вернута[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]