Італьянская акупацыя Албаніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Албанскае каралеўства
італ.: Regno albanese
алб.: Mbretnija Shqiptare

Пратэктарат Італіі
Flag of Albania (1934–1939).svg
1939 — 1943


Flag of Albania (1943–1944).svg
Flag of Albania (1939–1943).svg Royal Coat of arms of Albania (1939–1943).svg


Сцяг Герб
Map of Albania during WWII.png
Вялікая Албанія ў жніўні 1941 года
Сталіца Тырана
Мова(ы) Албанская, італьянская.
Форма кіравання манархія
Гісторыя
 - 7 красавіка 1939 Італьянская акупацыя
 - 9 верасня 1943 Нямецкая акупациыя
Сцяг Албаніі Гісторыя Албаніі
Герб Албаніі

ілірыйцы

Далмацыя

Славянізацыя Албаніі

Візантыйская Албанія

Албанскія княствы

Войны Скандэрбега

Лежская ліга

Венецыянская Албанія

Асманская Албанія

Албанскія пашалыкі

Прызрэнская ліга

Княства Албанія

Рэспубліка Албанія

Каралеўства Албанія

Італьянская акупацыя Албаніі

Нямецкая акупацыя Албаніі

Народна-вызваленчая барацьба

Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія

Беспарадкі 1997 года

Сучасная Албанія


Партал «Албанія»

З 1939 па 1943 год Албанія была акупавана Італіяй і ўяўляла сабой італьянскі пратэктарат, афіцыйна - Албанскае каралеўства (алб.: Mbretnija Shqiptare, італ.: Regno albanese). Кіраўніком дзяржавы лічыўся італьянскі кароль Віктар Эмануіл III, а рэальна Албанія кіравалася італьянскімі губернатарамі. Далучэнне Албаніі было часткай плана па стварэнні Вялікай Італіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Італія акупавала Албанію 7 красавіка 1939 года[1], за пяць месяцаў да пачатку Другой сусветнай вайны. Італьянскія войскі сустрэлі ўзброены супраціў албанскай арміі, але тая не змагла нічога супрацьпаставіць суперніку. 9 красавіка 1939 кароль Албаніі Ахмет Зогу збег у Грэцыю[2]. Албанія была саюзнікам Італіі з 1925 года, аднак Беніта Мусаліні, спрабуючы ўслед за пашырэннем Германіі (далучэнне Аўстрыі і Чэхаславакіі) стварыць уласную імперыю, прыняў рашэнне аб далучэнні Албаніі. Апошняя перастала існаваць як незалежная дзяржава і атрымала статус італьянскага пратэктарата, аналагічна пратэктарату Багеміі і Маравіі у складзе Германіі. Албанія была аўтаномнай тэрыторыяй у складзе Італіі, якая з часам павінна была быць каланізавана і італьянізавана. 16 красавіка каралём Албаніі фармальна стаў італьянскі кароль Віктар Эмануіл III[2]. Рэальнае кіраванне ажыццяўлялі італьянскі губернатар і Албанскі грамадзянскі ўрад[2]. Албанская армія стала часткай італьянскай.

Італьянскія фашысты лічылі Албанію гістарычнай часткай Італіі, так як спачатку яна ўваходзіла ў Рымскую імперыю, а затым Албанскае ўзбярэжжа (уключаючы Дураццо) было часткай Венецыянскай рэспублікі (Албанія Венета). Акрамя таго, Албанія займала важнае стратэгічнае становішча на Балканах. У 1940 Італія выкарыстала Албанію для ўварвання з яе тэрыторыі ў Грэцыю. Італія падтрымлівала албанскіх нацыяналістаў, якія ставілі мэтай непрыязнасць да яе суперніка - Югаславіі - населеных часткова албанцамі Косава і Вардарскай Македоніі.

Прэм'ер-міністрам албанскага каралеўства быў Шэфкет Верладжы, які ўступіў на пасаду яшчэ 12 красавіка 1939 і тым самым фармальна на працягу чатырох дзён выконваў абавязкі кіраўніка дзяржавы. У яго абавязкі ўваходзіла паўсядзённае кіраванне пратэктаратам. 3 снежня 1941 Шэфкет Верладжы сышоў у адстаўку, і яго змяніў прадстаўнік фашысцкай партыі Албаніі Мустафа Мерліка-Круя(англ.) бел.[3], які заставаўся на сваёй пасадзе да 19 студзеня 1943.

У перыяд акупацыі Італія цалкам кантралявала знешнюю палітыку, знешні гандаль і прыродныя рэсурсы Албаніі. Так, манаполіяй на выкарыстанне албанскай нафты валодала італьянская дзяржаўная нафтавая кампанія Agip[4]. Марыянетачныя Албанская фашысцкая партыя стала кіруючай. Грамадзяне Італіі атрымалі права сяліцца ў Албаніі ў якасці каланістаў, каб у далейшым ператварыць краіну ў неад'емную частку Італіі.

У канцы кастрычніка 1940 пачалася італа-грэчаская вайна. Албанія іграла ў ёй важную ролю, бо менавіта з яе тэрыторыі італьянскія сухапутныя войскі ўварваліся ў Грэцыю. У планы Мусаліні ўваходзіла заваёва ўзбярэжжа ўсяго ўсходняга Міжземнамор'я. Аднак неўзабаве пасля пачатку вайны грэчаскія войскі перайшлі ў контрнаступленне і заваявалі істотную частку Албаніі. У красавіку 1941 Грэцыя капітулявала перад нямецкімі войскамі, і захопленыя ёй тэрыторыі вярнуліся пад пратэктарат Італіі. Больш за тое, частка тэрыторыі Грэцыі была аддадзена ў падпарадкаванне Італіі. У красавіку 1941 года нямецкія войскі захапілі таксама Югаславію, і вялікія тэрыторыі, населеныя албанцамі і якія ўваходзілі ў склад каралеўства Югаславія, былі перададзеныя Італіі.

У верасні 1943 года італьянская армія капітулявала, і Італія выйшла з Другой сусветнай вайны. Пасля гэтага Албанія была акупаваная Германіяй, пасля чаго ўся краіна хутка апынулася ахоплена партызанскімі дзеяннямі.

Зноскі